26 красавiка 2024, Пятніца, 7:21
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Дальнабойнікі зноў скардзяцца на велізарныя чэргі на беларускай мяжы

3
Дальнабойнікі зноў скардзяцца на велізарныя чэргі на беларускай мяжы

Літоўская нацыянальная асацыяцыя Linava заявіла, што ўмовы перавозак праз Беларусь пагаршаюцца.

Тыдзень таму беларускія мытнікі «ўзмацнілі» кантроль на мяжы з Еўразвязам. Цяпер перавозчыкі скардзяцца на чаргу і затрымку ў дастаўцы грузаў, а на гэтым тыдні сітуацыя пагоршылася яшчэ і збоем у інфармацыйных сістэмах мытні. У ДМК паведамляюць, што сістэма ўжо працуе. Але дальнабойнікі кажуць, што сітуацыя пакуль лепшай не стала, піша tut.by.

«З Польшчы ў Беларусь не запускаюць ні адной фуры, чарга ўжо 10 кіламетраў», «Сталі ў чаргу а 10 раніцы, да вечара прасунуліся на 200 метраў», - учора ўвесь дзень у рэдакцыю пісалі дальнабойнікі, якія захраслі на ўездзе ў Беларусь.

Нагадаем, пра збоі ў рабоце сістэмы стала вядома вечарам 23 верасня. Больш за дзень мытня прымала дэкларацыі толькі ў папяровым выглядзе. Вечарам 24 верасня мытня паведаміла, што праца сістэмы адноўленая.

Аднак кіроўцы і сёння працягваюць распавядаць пра праблемы на мяжы.

- А 4 раніцы я стаяў на літоўскім баку на заезд у пункце пропуску «Катлоўка», - распавядае кіроўца Дзяніс. - На 13.30 я нават не заехаў на беларускую тэрыторыю, ужо а 5-й гадзіне стаім у так званай зялёнцы (так дальнабойнікі называюць нейтральную тэрыторыю. – Заўвага рэд.)!

Іншыя кіроўцы распавядаюць, што на памежным пункце «Баброўнікі» (Польшча) чарга на ўезд у Беларусь нават не супастаўная з тымі, што бываюць перад навагоднімі і каляднымі святамі.

Ёсць скаргі і ад тых, хто афармляе грузы на мытні ў Менску.

- Яшчэ 23 верасня ў раёне 12 дня прыехалі на пункт мытнага афармлення СЭЗ-Менск. На гэты момант (25 верасня, у раёне 14 гадзін. – Заўвага рэд.) дэкларацыя пададзеная, але не аформленая, - кажа яшчэ адзін перавозчык. - Пры гэтым рахункі за склад часовага захоўвання будуць выстаўлены ў поўным аб'ёме. Калі груз невялікі, то гэта блізу 150 рублёў у дзень, як у нашым выпадку, для ўладальнікаў буйных грузаў страты значна большыя.

Варта сказаць, што ўчора Літоўская нацыянальная асацыяцыя Linava заявіла, што ўмовы перавозак праз Беларусь пагаршаюцца. Са слоў прэзідэнта асацыяцыі Ромаса Аустынскаса, толькі на мытні ў Менску некаторыя цягачы стаяць па тры дні.

- Яны як бы выконваюць парадак, кожная мытня мае права правяраць, я ведаю, што яны робяць, пасылаюць запыты Літоўскай мытні, правяраюць, ці адпавядае колькасць тавару паказанаму ў дакументах. Яны выконваюць усе фармальнасці, але гэта страчаны час, нас затрымліваюць, - кажа Ромас Аусцінскас.

Напісаць каментар 3

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках