29 кастрычнiка 2020, Чацвер, 1:40
Сім сім, Хартыя 97!
Рубрыкі

У Брытаніі стварылі тэст для імгненнага выяўлення COVID-19

У Брытаніі стварылі тэст для імгненнага выяўлення COVID-19
ФОТА З АДКРЫТАЙ КРЫНІЦЫ

Сістэма дыягностыкі заснаваная на ўнікальнай тэхналогіі.

Брытанская кампанія Integumen, якая распрацавала сістэму для выяўлення каранавіруса ў сцёкавых водах, заявіла пра магчымасць выкарыстоўваць тую ж тэхналогію для распрацоўкі індывідуальных дыхальных тэстаў на COVID-19. Такі сродак мог бы стаць эфектыўным інструментам барацьбы з распаўсюджваннем хваробы, паведамляе unian.net.

Як піша Reuters кампанія ўтварыла кансорцыум з фірмамі Modern Water, Avacta і Aptamer Group, якія займаюцца маніторынгам забруджвання вады. Яны выконваюць ролю пастаўшчыка злучных агентаў для дыхальных тэстаў, якія дазволяць адаптаваць тэхналогію, распрацаваную для сцёкавых вод, пад новыя патрэбы.

Імгненны тэст павінен выяўляць бялкі шыпоў каранавіруса SARS-CoV-2 у рэальным часе, аналізуючы паветра, якое выдыхаюць людзі. Кампанія-распрацоўшчык ужо пабудавала прататып, які здольны аналізаваць дыханне людзей і выяўляць у ім высокае ўтрыманне каранавіруса.

Спампоўвайце і ўсталёўвайце мэсэнджар Telegram на свой смартфон або кампутар, падпісвайцеся (кнопка «Далучыцца») на канал «Хартыя-97».