19 красавiка 2024, Пятніца, 7:21
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Актор драмтэатра ў Горадні пераплыў Нёман, каб выратавацца ад карнікаў

6
Актор драмтэатра ў Горадні пераплыў Нёман, каб выратавацца ад карнікаў
фото: grodno.in

Незвычайная гісторыя адбылася 23 верасня.

Актор Гарадзенскага тэатра лялек Аляксандр Рацько быў затрыманы ўчора, 23 верасня, пасля акцыі пратэсту. Ратуючыся ад міліцыі, ён спрабаваў пераплысці Нёман, піша Hrodna.life.

Чытач выдання, які сядзеў каля мясцовага драматычнага тэатра, убачыў людзей у форме.

- Праз некаторы час на тэрыторыю тэатра пад'ехаў бус і забраў некалькі амапаўцаў, але пры гэтым некалькі яшчэ заставалася. Пасля гэтага я звярнуў увагу на сілуэт у Нёмане. Спачатку мы з сябрам падумалі, што чалавек тоне. Як потым высветлілася, ён проста дрэнна плаваў.

Са слоў чытача, чалавек блізу 10 хвілін спрабаваў пераплысці Нёман, а калі даплыў да берага, яго затрымала міліцыя.

У гэтым чалавеку чытачы пазналі Аляксандра Рацько, актора Гарадзенскага тэатра лялек і музыканта.

Прозвішча Рацько ёсць у спісе затрыманых на сайце пазбаўленага рэгістрацыі праваабарончага цэнтра «Вясна».

Аляксандра Рацько неаднаразова маглі бачыць і менскія гледачы. Ён выконвае ролю ў спектаклі «Вартавыя Тадж-Махала», адной з найлепшых пастановак менскага сезону 2019-2020.

Гэта ўжо не першая спроба гарадзенцаў такім чынам выратавацца ад міліцыі. Увечары 13 верасня Віктар Касцюк выйшаў у цэнтр Горадні ў майцы з нацыянальнай сімволікай і са сцягам. Яго паспрабавалі затрымаць супрацоўнікі міліцыі. Ён вымушаны быў уцякаць і, каб выратавацца ад пераследу, скокнуў і пераплыў Нёман. Выбрацца з ракі Віктару дапамаглі прахожыя, ён не быў затрыманы.

Напісаць каментар 6

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках