2 траўня 2024, Чацвер, 15:36
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Прэзідэнт Польшчы ў ААН казаў пра Беларусь

3
Прэзідэнт Польшчы ў ААН казаў пра Беларусь

Анджэй Дуда заклікаў сусветную супольнасць звярнуць увагу на сітуацыю ў нашай краіне.

Кіраўнік польскай дзяржавы Анджэй Дуда, выступіў у фармаце відэазвароту на 75-й сесіі Генеральнай асамблеі ААН, піша сайт naviny.by.

У сваёй прамове ён заклікаў калег сусветных лідараў разам патрабаваць ад уладаў Беларусі выканання правоў чалавека ў краіне, бо «пераследы палітычных апанентаў, масавыя затрыманні мірных пратэстоўцаў, выкарыстанне гвалту і катаванняў супраць іх недапушчальныя ў аніводнай дзяржаве».

Ён таксама падкрэсліў, што грамадзяне Беларусі «маюць права вызначаць для сябе палітычную будучыню суверэнным чынам і без вонкавага ўмяшальніцтва, без дамінавання іншых сталіц і з правам на свабодны ўдзел у міжнародным супрацоўніцтве ў адпаведнасці з іх нацыянальнымі інтарэсамі».

Напісаць каментар 3

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках