28 красавiка 2024, Нядзеля, 15:18
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Кіраўнікі МЗС ЕЗ прызналі Лукашэнку нелегітымным прэзідэнтам Беларусі

8
Кіраўнікі МЗС ЕЗ прызналі Лукашэнку нелегітымным прэзідэнтам Беларусі

ЕЗ заклікаў да новых свабодных выбараў у Беларусі.

Міністры замежных спраў краін Еўразвязу дамовіліся не ўважаць Аляксандра Лукашэнку законна абраным прэзідэнтам Беларусі. Пра гэта паводле вынікаў сустрэчы кіраўнікоў МЗС у Брусэлі 21 верасня заявіў вярхоўны прадстаўнік ЕЗ у замежных справах і палітыцы бяспекі Жазэп Барэль. Яго брыфінг трансляваўся на сайце еўрапейскай службы замежных сувязяў.

«Мы не прызнаем легітымнасці Лукашэнкі паводле вынікаў выбараў. Мы ўважаем іх безумоўна фальсіфікаванымі. Пры гэтым выказваем салідарнасць з народам Беларусі, яго дэмакратычнымі памкненнямі. Заклікаем да новых свабодных выбараў пад наглядам АБСЕ», - сказаў Барэль.

З яго слоў, у Еўропе шмат гадоў не бачылі гэткага жорсткага падаўлення правоў грамадзян на выказванне меркавання, як у Беларусі.

Кіраўнік еўрапейскай дыпламатыі перасцярог усе дзяржавы ад умяшання ва ўнутраныя справы Беларусі, падкрэсліўшы, што толькі народ гэтай краіны можа развязваць пытанні сваёй палітычнай павесткі.

Каментуючы перспектывы ўвядзення санкцый у дачыненні да службовых асоб рэжыму Лукашэнкі, якія маюць дачыненне да незаконных затрыманняў і катаванняў удзельнікаў дэманстрацый, Барэль сказаў: «Пасля абмеркавання стала ясна, што ўхваленне санкцый сёння немагчыма, бо не дасягнутая аднадушная згода. Гэтае пытанне будзе вырашацца на ўзроўні кіраўнікоў дзяржаў і ўрадаў Еўрапейскага звязу пазней на гэтым тыдні».

Кіраўнікі МЗС абмеркавалі тэму фінансавай падтрымкі грамадзянскай супольнасці і незалежных медыя Беларусі, дадаў Барэль.

Міністры замежных спраў краін Еўразвязу 28 жніўня дамовіліся ўвесці санкцыі супраць вышэйшых беларускіх чыноўнікаў праз фальсіфікацыі вынікаў выбараў прэзідэнта і гвалту супраць мітынгоўцаў. Планавалася, што пастанову па ўвядзенні санкцый афіцыйна прымуць 21 верасня.

Напісаць каментар 8

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках