28 красавiка 2024, Нядзеля, 14:34
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Расейскія музыкі правядуць «Партызан-фэст» у падтрымку беларусаў-пратэстоўцаў

8
Расейскія музыкі правядуць «Партызан-фэст» у падтрымку беларусаў-пратэстоўцаў
ФОТА: TUT.BY

Музыкі выказалі словы падтрымкі беларускаму народу.

Расейскія музыкі арганізуюць дабрачынны канцэрт салідарнасці з народам Беларусі. Мерапрыемства пад назвай «Партызан-фэст» пройдзе ў маскоўскім клубе Live Stars увечары 28 верасня, паведамляе «Медуза».

У канцэрце будуць удзельнічаць лідар «Машыны часу» Андрэй Макарэвіч, Аляксей Кортнеў («Няшчасны выпадак»), Дзмітрый Спірын («Тараканы»), Раман Лугавы («Рамарыё»), групы «Яўза», «Рабфак», «Аркадзь Коц» , паэт Леанід Каганаў і іншыя артысты. Вядоўцай фестывалю стане журналістка Таццяна Фельгенгаўэр.

«Мы хочам, каб слова "Расея" ў брацкага народа асацыявалася не з ангажаванымі журналістамі і сілавікамі, гатовымі наводзіць "парадак" на вуліцах Менска, а з салідарнасцю, музыкай і свабодай. Тысячы людзей у суседняй, блізкай нам паводле духу краіне кінутыя за краты, зазналі гвалт, страцілі працу – за мірны пратэст. Сярод іх – людзі культуры, музыкі, паэты, мастакі, рэжысёры, нашы браты ў рамястве. Мы не хочам, каб так было ў Беларусі, не хочам, каб так было ў Расеі. Мы з вамі плячом да пляча!» – заявілі музыкі.

Напісаць каментар 8

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках