6 траўня 2024, панядзелак, 7:01
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Футбольныя заўзятары: «Жыве Беларусь!»

Футбольныя заўзятары: «Жыве Беларусь!»

Футбольныя фанаты хочуць fair play ў нашай краіне.

Футбольныя заўзятары з Беларусі запісалі зварот і запатрабавалі сумленнай гульні як на полі, так і ў палітычным жыцці краіны, паведамляе tribuna.com.

«Можна прызначыць несправядлівае пенальці і выкрасці ў каманды перамогу ў матчы. Можна не залічыць гала, забітага паводле правілаў, і скрасці ў каманды права на ўдзел у чэмпіянаце свету. Можна не выдаліць з поля агрэсіўнага гульца, а праз 5 хвілін ён выкрадзе ў іншага магчымасць гуляць у футбол. Усё гэта мы, футбольныя заўзятары, бачым амаль кожны год і мірымся з гэтым як з неад'емнай часткай улюбёнай гульні.

А яшчэ можна скрасці права выбіраць сваю будучыню і будучыню сваіх дзяцей. І мірыцца з гэтым мы не маем права!» - гаворыцца ў звароце.

Заўзятары падкрэсліваюць, што падтрымліваюць розныя каманды, але ўсе яны пры гэтым застаюцца беларусамі, якія «хочуць бачыць сумленную гульню ва ўсім», і нагадваюць, што «ў жыцці, як і ў футболе, учынкі сумленных людзей цэняцца нашмат больш, чым праявы страху, маладушнасці і сквапнасці». Зварот заканчваецца словамі «Жыве Беларусь!».

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках