Падтрымаць Святлану Ціханоўскі на выбарчы ўчастак прыйшлі сотні чалавек
13- 9.08.2020, 17:19
- 33,320
Яны падтрымлівалі кандыдата ў прэзідэнты і скандавалі «Света!».
«Еўрарадыё» апублікавала рэпартаж, як галасавала кандыдатка ў прэзідэнты Святлана Ціханоўская. На выбарчы ўчастак яе прыйшлі падтрымаць больш за 200 чалавек. Яны скандавалі «Света!» і ўсяляк падтрымлівалі кандыдата ў прэзідэнты. Яна звярнулася да членаў выбарчых камісій:
- Лічыце правільна, я разумею, што не ў настаўніках справа, але давайце зробім так, каб выбары прайшлі сумленна.
На пытанне аб тым, што яе муж Сяргей Ціханоўскі думае пра сітуацыю ў Беларусі, яна адказала:
- Ён мяне падтрымлівае і верыць, што адбудуцца новыя выбары.