Вялізная чарга выстраілася да ўчасткаў для галасавання на вуліцы Усходняй у Менску
4- 9.08.2020, 16:47
- 20,362
Людзей становіцца ўсё больш.
Фота з участкаў №21-24 у Менску (вул.Усходняя, 68) даслаў сайту Charter97.org чытач.
«Вельмі чарга была вялікая і становіцца яшчэ большай. Кабінкі былі са шторкамі, нішто не перашкаджала сфатаграфаваць бюлетэнь», - піша чытач.
Ярмошына «намалявала» 41,7% прыходу на датэрміновым галасаванні пры пустых участках.
Паглядзіце, якія велізарныя чэргі цяпер выстройваюцца да выбарчых участкаў у Беларусі.
Гэта найлепшае сведчанне таго, што на выбарах ужо дапушчаныя маштабныя фальсіфікацыі.
Не дазволім скрасці нашы галасы, абаронім наш выбар!