На адным з выбарчых участкаў Першамайскага раёна Менска скончыліся бюлетэні
18- 9.08.2020, 16:14
- 50,192
Дафальсіфікаваліся.
Як паведамляе Telegram-канал NEXTA, тысячы выбарнікаў 42-га ўчастка Першамайскага раёна Менска засталіся без бюлетэняў. Яны проста скончыліся.
«Калі з фальсіфікацыямі на датэрміновым крышачку перастараліся», - іранізуе Telegram-канал.
Як паведамляюць незалежныя журналісты, у чарзе да ўчастку стаяць блізу 500 чалавек.