6 траўня 2024, панядзелак, 4:12
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Варшаве 2500 чалавек сталі ў чаргу да амбасады Беларусі

4
У Варшаве 2500 чалавек сталі ў чаргу да амбасады Беларусі

Некаторыя нават збіраюцца ехаць галасаваць у іншыя гарады.

У нядзелю раніцай беларусы ў Польшчы сталі ў дзве доўгія чэргі ад амбасады Беларусі. Пра гэта паведамляе карэспандэнт Charter97.org, які быў на ўчастку.

Як кажуць валанцёры, за першыя чатыры гадзіны змаглі прагаласаваць блізу 60 чалавек. Проста насупраць амбасады беларусы арганізавалі альтэрнатыўнае галасаванне «сумленныя выбары 2020» для ўсіх тых, хто не зможа сёння патрапіць унутр амбасады.

Таксама з'явілася інфармацыя, што праз такое стаўленне на ўчастку №99 беларусы з Варшавы пачалі выязджаць у іншыя гарады, дзе адкрытыя ўчасткі (Беласток і Бяла-Падляска) і нават гатовыя арганізаваць аўтобус.

Напісаць каментар 4

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках