26 красавiка 2024, Пятніца, 14:10
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Галоўны мышалоў МЗС Брытаніі сыходзіць на пенсію

3
Галоўны мышалоў МЗС Брытаніі сыходзіць на пенсію

Заяву аб сыходзе з МЗС кот Палмерстоўн падпісаў двума адбіткамі лап.

Кот Палмерстоўн, якога прынялі на пасаду галоўнага мышалова ў МЗС Вялікай Брытаніі яшчэ да рэферэндуму аб Brexit у 2016 годзе, сыходзіць на пенсію.

Пра гэта паведамляе «Еўрапейская праўда» са спасылкай на AP.

Для Палмерстоўна час, праведзены на карантыне, быў проста выдатным. Ён быў настолькі выдатным, што кот наважыў пакінуць высвятленне міжнародных спраў дыпламатам-людзям і перабрацца ў сельскую мясцовасць пасля чатырох доўгіх, цяжкіх гадоў працы.

Палмерстоўн паведаміў пра свае намеры ў афіцыйным лісце, адпраўленым ад ягонага імя Сайману Макдональду, сталаму намесніку сакратара МЗС, у якім патлумачыў, што хацеў бы больш часу праводзіць «далей ад цэнтра ўвагі».

«Я знайшоў жыццё ўдалечыні ад лініі фронту больш спакойным і лёгкім», - гаворыцца ў лісце, падпісаным двума адбіткамі лап.

Палмерстоўн, названы ў гонар брытанскага міністра замежных спраў лорда Палмерстоўна, быў узяты ў МЗС на пасаду галоўнага мышалова ў красавіку 2016 года. У яго было шмат сяброў, аднак не вельмі дыпламатычныя стасункі ў яго склаліся з Лары, катом брытанскага прэм'ер-міністра. Часам можна было ўбачыць, як яны б'юцца на вуліцы перад рэзідэнцыяй прэм'ера.

У лісце ад Палмерстоўна гаворыцца, што яго служба паказала, што «нават тыя, у каго чатыры лапы і шэрсць, адыгрываюць важную ролю ў глабальных намаганнях Брытаніі».

Напісаць каментар 3

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках