26 красавiка 2024, Пятніца, 19:45
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Дыджэі свабоды

33
Дыджэі свабоды

Хвіліна славы Кірылы Галанава і Улада Сакалоўскага.

Кандыдатка ў прэзідэнты Беларусі Святлана Ціханоўская і прадстаўнікі аб'яднанага штаба Вераніка Цапкала і Марыя Калеснікава заклікалі менчукоў прыйсці ўчора а 19:00 у Кіеўскі сквер. У гэтым час там праходзіла праўладнае мерапрыемства.

Людзі, якія прыйшлі падтрымаць Ціханоўскую паднялі рукі з белымі стужкамі. Нечакана зайграла песня Віктара Цоя «Перемен!». Героямі вечара былі Кірыл Галанаў і Улад Сакалоўскі - дыджэі, якія стаялі за пультам і бралі ўдзел у арганізацыі афіцыйнага мерапрыемства. Яны таксама ўзнялі рукі ўверх, трымаючы ў руках белыя стужкі - сімвал перамен.

Смелы ўчынак хлопцаў выклікаў хвалю захаплення ў сацсетках. Беларусы ўжо назвалі Кірыла Галанава і Улада Сакалоўскага дыджэямі Свабоды.

Напісаць каментар 33

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках