26 красавiка 2024, Пятніца, 3:55
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

На Марсе знойдзены сляды леднікоў

3
На Марсе знойдзены сляды леднікоў

Спецыялісты вывучылі дзясяткі тысяч здымкаў з паверхні Марса.

На паверхні Марса знойдзеныя сляды старажытных ледавікоў. Пра гэта паведамляе навуковы часопіс Nature Geoscience, паведамляе korrespondent.net.

Спецыялісты вывучылі дзясяткі тысяч здымкаў з паверхні Марса. Аўтар даследавання Ганна Граў Галофрэ стварыла метад, які дазваляе супаставіць здымкі з Чырвонай планеты з малюнкамі падледніковых далін выспы Дэвон у Арктыцы.

Сярод рэльефаў на двух планетах былі знойдзены практычна аднолькавыя сляды ад леднікоў.

Навукоўцы мяркуюць, што на ранняй стадыі фармавання Марс падыходзіў для зараджэння на ім жыцця. Блізу 3,6 мільярда гадоў назад планета змянілася, ператварыўшыся ў пустыню.

Таксама адзначаецца, што знойдзеныя на здымках сляды былі ўтвораны менавіта ледавікамі, а не вадаёмамі.

Напісаць каментар 3

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках