7 траўня 2024, aўторак, 1:45
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Былы кароль Гішпаніі Хуан Карлас I вырашыў пакінуць краіну

Былы кароль Гішпаніі Хуан Карлас I вырашыў пакінуць краіну
ФОТА: REUTERS

Яго сын, манарх Філіп VI ухваліў гэтае рашэнне.

Былы манарх Гішпаніі, кароль Хуан Карлас I, заявіў, што пакідае Гішпанію, каб жыць у іншай краіне на фоне фінансавага скандалу.

Пра гэта паведамляе «Европейская правда» са спасылкай на AP.

Сайт каралеўскай сям'і ў панядзелак апублікаваў ліст Хуана Карласа свайму сыну, каралю Філіпу VI, у якім гаварылася: «Я інфармую вас пра маё абдуманае рашэнне пераехаць у гэты перыяд з Гішпаніі».

Прэм'ер-міністр Гішпаніі нядаўна заявіў, што лічыць падзеі вакол Хуана Карласа, уключаючы расследавання ў Гішпаніі і Швейцарыі, «трывожнымі.»

З таго часу, як Вярхоўны суд Гішпаніі пачаў сваё расследаванне ў пачатку гэтага года, гішпанскія СМІ апублікавалі разбуральныя паказанні з асобнага швейцарскага расследавання пра мільёны еўраў, якія нібыта былі дадзеныя Хуану Карласу нябожчыкам каралём Савудаўскай Арабіі Абдалой.

Хуан Карлас нібыта потым перавёў буйную суму былому кампаньёну, што следчыя разглядаюць як магчымую спробу схаваць грошы ад улады.

82-гадоваму былому каралю прыпісваюць дапамогу Гішпаніі ў мірным аднаўленні дэмакратыі пасля смерці дыктатара Франсіска Франка ў 1975 годзе.

Але скампраметаваны скандаламі ў апошнія гады свайго праўлення, Хуан Карлас у 2014 годзе адрокся ад пасады на карысць свайго сына Філіпа VI, страціўшы недатыкальнасць, якую Канстытуцыя Гішпаніі дае кіраўніку дзяржавы.

Пасля таго як СМІ паведамілі, што Філіпа быў бенефіцыярам афшорнага рахунку, на якім нібыта захоўваўся падарунак Савудаўскай Арабіі сумаю 65 мільёнаў еўраў Хуану Карласу, Філіп адмовіўся ад любой спадчыны, якую ён мог бы атрымаць ад былога караля. Філіп таксама пазбавіў свайго бацьку штогадовай стыпендыі сумаю 194 232 еўры.

Каралеўскі дом адмаўляе, што Філіпу было вядома пра меркаваныя фінансавыя парушэнні яго бацькі.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках