7 траўня 2024, aўторак, 4:04
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Адчуйце Салідарнасць

2
Адчуйце Салідарнасць

Разбурым муры разам.

Сёння лідары польскай «Салідарнасці» звярнуліся да беларусаў. «Падтрымка незалежнай, свабоднай і дэмакратычнай Беларусі - гэта маральны абавязак сучасных дэмакратычных лідараў», - гаворыцца ў адкрытым лісце да актывістаў «Салідарнасці» і былых палітычных зняволеных у Польшчы.

Беларуская салідарнасць ужо не першы месяц крочыць па краіне. Беларусы ў розных кутках краіны ўдзельнічаюць у Флэшмобах салідарнасці. Сёння зноў а 19:00 грамадзяне нашай краіны расчынілі свае вокны і пашумелі як след. 97% якія патрабуюць перамен адкрываюць вокны кватэр, вывешваюць нацыянальныя сцягі, выходзяць на гаўбцы, пляскаюць, грукаюць у рондалі або ўключаюць гучна музыку. Усяго 2 хвіліны - але кожны дзень і да перамогі!

Акцыі салідарнасці праходзяць не толькі ў нашай краіне, але і больш чым у 100 гарадах свету. Людзі выходзяць з плакатамі і бел-чырвона-белымі сцягамі на плошчы і вуліцы ў многіх гарадах свету. Акцыі і пікеты ўжо праходзілі ў Нью-Ёрку, Сан-Францыска, Чыкага, Бостане, Маямі, Осціне, Сан-Хасэ, Філадэльфіі, Дэнверы, Атланце, Лос-Анджэлесе, Ванкуверы, Лондане, Манчэстэры, Парыжы, Ніцы, Бэрліне, Брэмене, Дзюсельдорфе, Мангейме, Мюнхене, Гамбургу, Франкфурце-на-Майне, Вене, Жэневе, Рыме, Мілане, Мадрыдзе, Барселоне, Валенсіі, Амстэрдаме, Гаазе, Капенгагене, Брусэлі, Стакгольме, Празе, Браціславе, Варшаве, Познані, Шчэціне, Уроцлаве, Кракаве, Беластоку, Вільні, Рызе, Таліне, Кіеве, Маскве, Санкт-Пецярбургу, Тбілісі, Дубаі, Нікасіі, Лімасоле, Сафіі, Стамбуле, Ізміры, Тэль-Авіве, на Балі і ў іншых гарадах планеты.

19:00Чачэрск, Ворша, Барысаў 😏👍

19:00 Менск гудзе. Шабаны, Фрунзенская - людзей на вуліцы ўсё больш і больш. Ужо не толькі шумім, але і далучаеся да флэшмобу «Давайце прагуляемся» 🔥❤️

19:00 У кожнага свой канец працоўнага дня. Асабліва ў панядзелак

19:00 Бел-чырвона-белы сцяг - сімвал перамен!

19:00 Мядзел. Павесяліцца дзецям а 19:00 у радасць. У мяне такое адчуванне, што яны спецыяльна да гэтага часу збіраюцца.

Ларыса Грыбалёва з іншымі музыкамі запісалі песню-заклік да беларусаў.

Акцыя салідарнасці з беларусамі прайшла ў Ізраілі.

Немец з Фонду Адэнаўэра запісаў новы рэп пра Беларусь.

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках