Калеснікава трызніць: Мы не будзем перашкаджаць удзелу Лукашэнкі ў паўторных выборах
264- 20.08.2020, 14:20
- 228,104
Як вам такая заява?
Беларуская апазіцыя будзе дамагацца паўторных прэзідэнцкіх выбараў у самыя кароткія тэрміны, але склад Цэнтральнай выбарчай камісіі павінен цалкам абнавіцца, заявіла «Інтэрфаксу» у чацвер чалец «каардынацыйнай рады» Святланы Ціханоўскай Марыя Калеснікава.
«Паўнамоцтвы дзейнага прэзідэнта Беларусі мінаюць толькі 5 лістапада. Пасля гэтага мы маем намер правесці выбары ў строгай адпаведнасці з міжнароднымі стандартамі, запрасіўшы міжнародных назіральнікаў. Але склад ЦВК павінен быць цалкам абноўлены, кіраўнік ЦВК павінен змяніцца», - сказала яна.
Пры гэтым Калеснікава не бачыць перашкод для ўдзелу Аляксандра Лукашэнкі ў паўторных выбарах.
«Мы бачым, што, нават валодаючы адміністрацыйным рэсурсам, нават з грубейшымі фальсіфікацыямі, ён саступіў. Мы зыходзім з таго, што кожны грамадзянін Беларусі павінен мець права на ўдзел у выбарах, ніякіх перашкод тут быць не павінна. Але мы не верым, што Лукашэнка на гэта пойдзе», - сказала яна.