26 красавiка 2024, Пятніца, 10:26
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Купалаўскі тэатр далучыўся да страйку

4
Купалаўскі тэатр далучыўся да страйку

Тэатр не будзе паказваць спектаклі.

Калектыў Купалаўскага тэатра запатрабаваў спыніць гвалт да мірных грамадзян і выступіў за пералік галасоў з удзелам незалежных назіральнікаў. Пра гэта гаворыцца ў тэксце звароту, які ёсць у распараджэнні tut.by. Зварот падтрымалі амаль 200 супрацоўнікаў тэатра.

— Мы патрабуем ад усіх сілавых структур неадкладна спыніць гвалт што да мірных грамадзян, якія маюць законнае канстытуцыйнае права на свабоду збораў і выказвання сваіх меркаванняў. Адвольныя затрыманні без тлумачэння прычын і нічым не вытлумачальная жорсткасць з’яўляюцца прамым парушэннем закону.

Калектыў Купалаўскага мяркуе, што ёсць мноства падстаў не давяраць вынікам галасавання, агучаных ЦВК. Таму выступае за мірны дыялог і пералік галасоў.

— У гэты момант зняць напружанне дапамог бы просты крок: адкрыты і празрысты пералік галасоў з удзелам незалежных назіральнікаў, прадстаўнікоў усіх кандыдатаў у прэзідэнты і грамадскасці.

Купалаўцы заклікалі ўлады выпусціць усіх затрыманых.

— Мы прыпыняем паказ спектакляў да развязання існай сітуацыі і ініцыюем працэдуру абвяшчэння забастоўкі. Вельмі спадзяемся на мірнае развязанне сітуацыі і на тое, што розум і закон у нашай краіне перамогуць.

Сезон у Купалаўскім тэатры павінен быў адкрыцца 21 жніўня прэм'ерай спектакля «En souvenir de Шагал», прысвечанай мастаку Марку Шагалу.

Напісаць каментар 4

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках