20 кастрычнiка 2020, aўторак, 20:18
Сім сім, Хартыя 97!
Рубрыкі

Актрыса Саша Борціч аб тым, што адбываецца ў Беларусі: Відавочна, што хтосьці заседзеўся

12
Актрыса Саша Борціч аб тым, што адбываецца ў Беларусі: Відавочна, што хтосьці заседзеўся

13 жніўня яна выйшла да амбасады Беларусі ў Маскве з плакатам у руках.

Беларуская актрыса Саша Борціч таксама не змагла маўчаць пра тое, што адбываецца ў Беларусі ўжо цягам некалькіх дзён. Борціч 13 жніўня выйшла да амбасады Беларусі ў Маскве са сцягам, на якім было напісана «Жыве Беларусь». Гэтая публікацыя размешчаная на старонцы актрысы ў сетцы Instagram.

«Беларусы, вы моцныя, неймаверныя і вельмі адважныя. Бо відавочна, што хтосьці заседзеўся. Вы заслужылі праўду, за якую цяпер змагаецеся. Я шчыра веру, што ў вас усё атрымаецца і вы яе даможацеся. Праўду кажуць – праз сілу мілы не будзеш», - напісана ў паведамленні.