22 кастрычнiка 2020, Чацвер, 6:53
Сім сім, Хартыя 97!
Рубрыкі

Гарадзенскі «Белкард» абвясціў страйк

6
Гарадзенскі «Белкард» абвясціў страйк

Супрацоўнікі прадпрыемства адмовіліся працаваць.

Як паведамляе Telegram-канал «Баста!», да страйку далучыўся гарадзенскі «Белкард». Супрацоўнікі прадпрыемства адмовіліся працаваць.

Пасля закліку да Усебеларускага страйку падключаецца ўсё больш прадпрыемстваў і рабочых ва ўсёй краіне.

Нагадаем, што да Ўсебеларускай забастоўкі далучыліся некалькі цэхаў Беларускага металургічнага завода (БМЗ) у Жлобіне, дзяржаўны Інстытут парашковай металургіі ў Менску, Менскі электратэхнічны завод імя Казлова, Жабінкаўскі цукровы завод, Менскі маргарынавы завод, працаўнікі «Гандлёвага Дома БМЗ» у Расеі, працаўнікі «Мінскметрапраекта», Паўднёвы рынак у Гародні, жодзінскі БелАЗ, «Гродна Азот», «Керамін», рынак у Лідзе, працаўнікі «Белэнэргатэхпраекта», МТЗ, 4-ы тралейбусны парк і іншыя прадпрыемствы і ўстановы.

Адначасова праз адключэнне інтэрнэту ў Беларусі не працуюць дзясяткі тысяч дробных і сярэдніх прадпрыемстваў рознай формы ўласнасці і дзяржаўных устаноў. Праз страх перад народнымі пратэстамі Лукашэнка адключыў інтэрнэт і сам справакаваў маштабную забастоўку, якая ахапіла транспарт, гандаль, банкі, ІТ-сферу.