29 кастрычнiка 2020, Чацвер, 19:28
Сім сім, Хартыя 97!
Рубрыкі

«Гроднажылбуд» сыходзіць на страйк

10
«Гроднажылбуд» сыходзіць на страйк

Фотафакт.

Telegram-канал «ЧП Беларусь» паведамляе пра пачатак страйку на прадпрыемстве «Гроднажылбуд».

Пасля закліку да Усебеларускага страйку падключаецца ўсё больш прадпрыемстваў і рабочых ва ўсёй краіне.

Нагадаем, што да Усебеларускага страйку далучыліся некалькі цэхаў Беларускага металургічнага завода (БМЗ) у Жлобіне, дзяржаўны Інстытут парашковай металургіі ў Менску, Мінскі электратэхнічны завод імя Казлова, Жабінкаўскі цукровы завод, Мінскі маргарынавы завод, працаўнікі «Гандлёвы Дом БМЗ» у Расеі, працаўнікі «Мінскметрапраекта», Паўднёвы рынак у Гародні, некалькі цэхаў «Гродна Азота», працаўнікі «Белэнэргатэхпраекта», МТЗ, 4-ы тралейбусны парка ды іншыя прадпрыемствы і ўстановы.

Адначасова праз адключэнне інтэрнэту ў Беларусі не працуюць дзясяткі тысяч дробных і сярэдніх прадпрыемстваў рознай формы ўласнасці і дзяржаўных устаноў. З-за страху перад народнымі пратэстамі Лукашэнка адключыў інтэрнэт і сам справакаваў маштабны страйк, які ахапіў транспарт, гандаль, банкі, ІТ-сферу.

Спампоўвайце і ўсталёўвайце мэсэнджар Telegram на свой смартфон або кампутар, падпісвайцеся (кнопка «Далучыцца») на канал «Хартыя-97».