26 красавiка 2024, Пятніца, 13:41
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Чыноўнік са скандальнага аўдыёзапісу прызнаў, што перапісаў вынікі выбараў на карысць Лукашэнкі

63
Чыноўнік са скандальнага аўдыёзапісу прызнаў, што перапісаў вынікі выбараў на карысць Лукашэнкі
ФОТА: VITEBSK.CC

Пара «здавацца» і астатнім фальсіфікатарам выбараў.

Учора ў сацсетках разляцеўся аўдыёзапіс, на якім чыноўнік патрабуе перапісаць галасы на карысць Лукашэнкі. Сёння кіраўнік участковай камісіі №25 у Віцебску Сяргей Піталенка прызнаў, што запіс рэальны і на ім кіраўнік адміністрацыі Кастрычніцкага раёна Віцебска Сяргей Сташэўскі прымушае членаў камісіі перапісаць пратакол, паведамляе «Радыё Свабода».

На ўчастку большасць прагаласавала за Святлану Ціханоўскую, аднак на аўдыёзапісе чуваць, як кіраўнік адміністрацыі прымушае перапісаць лічбы на карысць іншага кандыдата - Аляксандра Лукашэнкі.

Як вынікае з аўдыёзапісу, Сяргей Сташэўскі сабраў выбарчую камісію за зачыненымі дзвярыма і спытаў, як у іх атрымалася, што перамагла Святлана Ціханоўская. Члены камісіі адказалі: «Палічылі тое, што было». На гэта кіраўнік адміністрацыі запатрабаваў памяняць лічбы, маўляў, «Сёння не тая сітуацыя, каб глядзець на вось гэтыя сумленныя дэмаршы».

Кіраўнік ўчастковай камісіі Сяргей Піталенка сказаў карэспандэнту «Радыё Свабода», што сябры камісіі вымушаныя былі напісаць лічбы, «якія прадыктавалі». Менавіта першы пратакол, паводле якога перамагала Ціханоўская, члены камісіі спачатку і вывесілі для азнаямлення ўсім, хто цікавіцца.

«Тут усё закручваецца вельмі сур'ёзна, хто ведае, чым гэта скончыцца. Адзінае, што падтрымка з усіх бакоў, выпускнікі прыйшлі. Я хачу проста перачакаць гэты ўсплёск, я шчыра скажу, што не ведаў пра гэты запіс. Паглядзім, як будуць развівацца падзеі, ці кране мяне гэта ці неяк абыдзецца», - пракаментаваў Сяргей Піталенка.

Напісаць каментар 63

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках