26 красавiка 2024, Пятніца, 4:15
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Гурт N.R.M. і Лявон Вольскі праспявалі разам упершыню за 10 гадоў

3
Гурт N.R.M. і Лявон Вольскі праспявалі разам упершыню за 10 гадоў

Трэба аб'ядноўвацца!

Гурт N.R.M раскалоўся 10 гадоў таму. З тых часоў Лявон Вольскі заснаваў праект Volski, а астатнія ўдзельнікі працуюць самастойна. Дзеля выканання свайго хіта «Тры чарапахі» наважыліся аб'яднацца, піша tut.by.

- Ідэя аб'яднацца для адной песні ўзнікла спантанна, даслоўна за пару гадзін да запісу, - кажа Лявон Вольскі. Мы ўбачылі тую салідарнасць, якую паказаў беларускі народ, натхняльнае адзінства людзей у адказ на несправядлівасць. Убачылі людзей, якія спяваюць «Трох чарапах» на вуліцах, і наважылі прадэманстраваць свой прыклад адзінства.

- У часы, калі трэба аб'ядноўвацца, трэба аб'ядноўвацца ўсім, - кажа Піт Паўлаў. - Мы не бачыліся з Лявонам 10 гадоў, адказ, ці можна ўбачыць N.R.M. у класічным складзе, заўсёды быў адмоўным з абодвух бакоў. Нам патэлефанавалі а палове на трэцюю, а чацвёртай мы з'ехаліся з розных канцоў горада і абмяняліся поціскамі рукі ў студыі. Гралі без рэпетыцый, адразу зразумелі адзін аднаго. Асабіста для мяне гэта былі невымоўныя шчырыя пачуцці. Як хутка ўсё можа мяняцца, як хутка можна аб'яднацца. Дзякуй беларускаму народу за гэтую магчымасць.

Музыкі падкрэсліваюць, што гэта была разавая раптоўная сустрэча, вяртання гурта ў класічным складзе не плануецца.

Напісаць каментар 3

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках