26 красавiка 2024, Пятніца, 7:02
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Дэпутаты Еўрапарламента: Беларускі рэжым перайшоў чырвоную лінію

37
Дэпутаты Еўрапарламента: Беларускі рэжым перайшоў чырвоную лінію
ІЛЮСТРАЦЫЙНАЕ ФОТА

ЕЗ павінен увесці санкцыі за фальсіфікацыі і рэпрэсіі ў Беларусі.

Група дэпутатаў Еўрапейскага парламента звярнулася да кіраўніцтва ЕЗ з заклікам увесці санкцыі за фальсіфікацыю выбараў і рэпрэсіі ў Беларусі.

Заяву чальцоў Еўрапарламента апублікаваў у Twitter літоўскі еўрадэпутат Пятрас Аўштравічус.

У лісце еўрадэпутата заяўляюць, што не прызнаюць прэзідэнцкія выбары 9 жніўня як свабодныя і легітымныя.

«Беларускі рэжым перайшоў чырвоную лінію, ужыўшы беспрэцэдэнтны гвалт і абмежавальныя захады супраць беларускіх грамадзян, якія патрабуюць свабоды і дэмакратычных пераўтварэнняў», - гаворыцца ў заяве.

«Мы настойліва заклікаем кіраўніцтва ЕЗ ужыць мэтанакіраваныя санкцыі супраць усіх асоб, вінаватых у фальсіфікацыі выбараў, гвалце і рэпрэсіях», - заклікалі еўрадэпутаты.

Яны падкрэслілі, што пад санкцыі павінны патрапіць не толькі высокапастаўленыя асобы Беларусі і іх сямейнікі, але і службовыя асобы сярэдняга ўзроўню рэпрэсіўных структур і ЦВК.

Еўрадэпутаты мяркуюць, што санкцыі павінны прадугледжваць забарону на ўезд у ЕЗ і замарожванне ўсіх актываў, а таксама павінны прадаўжацца да правядзення свабодных і справядлівых выбараў у Беларусі.

Таксама яны заклікаюць ЕЗ перагледзець стасункі з Беларуссю, напрыклад, спыніць перамовы аб прыярытэтах двухбаковага партнёрства. «Беларускі рэжым ні ў якім разе не можа атрымліваць выгаду ад фінансавай падтрымкі ЕЗ», - сказана ў заяве.

Заяву падпісалі 23 дэпутаты Еўрапарламента. Сярод іх - Віёла фон Крамон-Таўбадэль, Радаслаў Сікорскі, Ганна Фатыга і іншыя.

Кіраўнік МЗС Польшчы Яцэк Чапутовіч раней не выключыў санкцый з боку ЕЗ, калі Аляксандр Лукашэнка прадоўжыць ужываць гвалт да дэманстрантаў.

Літва выступіла за санкцыі ЕЗ супраць Беларусі за палітычныя рэпрэсіі, да абмеркавання санкцый заклікаў і кіраўнік МЗС Нямеччыны Хайка Маас.

Напісаць каментар 37

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках