25 красавiка 2024, Чацвер, 15:50
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

10 дзён Усеагульнага страйку змятуць таракана

46
10 дзён Усеагульнага страйку змятуць таракана
Фота: tut.by

Увесь свет з захапленнем глядзіць на Беларусь.

Святло свабоды запалілася над старажытнай зямлёй Літвы-Беларусі.

Лукашэнка думаў, што, запалохаўшы хатнюю гаспадыню, якая распляжыла яго на прэзідэнцкіх выбарах, і ужываючы катаванні супраць ейнага закладніка-мужа, ён зможа зламаць волю беларусаў. Але ён схібіў. Нас не зламаць. Сёння маладых герояў, якія нанеслі смяротны ўдар па лёкаях рэжыму на вуліцах вечаровых гарадоў, падтрымалі рабочыя.

Беларусы адзіныя і моцныя як ніколі. Усеагульны нацыянальны страйк на працягу 10 дзён гарантавана змяце таракана. Нізкі паклон беларускім журналістам і блогерам, якія выконваюць сваю працу ў самых складаных варунках, часта з рызыкай для жыцця.

Слава беларускім героям, які трымаюць бел-чырвона-белы сцяг вольнасці. Да нашай перамогі засталося зусім крыху.

Жыве Беларусь!

Зміцер Бандарэнка, каардынатар грамадзянскай кампаніі «Еўрапейская Беларусь»

Напісаць каментар 46

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках