26 красавiка 2024, Пятніца, 5:43
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Працаўніца менскага «Кераміну»: Так больш жыць нельга

7
Працаўніца менскага «Кераміну»: Так больш жыць нельга
ІЛЮСТРАЦЫЙНАЕ ФОТА

Мы рызыкуем сваімі жыццямі круцей за шахцёраў.

Адпрацаваў, здох, закапалі, узялі новага? Так больш жыць нельга. Піша працаўніца менскага «Кераміну», паведамляе Telegram-канал «Баста!».

- Я працую на «Кераміне» ў Курасоўшчыне, скончыла каледж, тут жа практыку праходзіла. Праца - далёка не цукар, бо мы тут рызыкуем сваімі жыццямі кожны дзень яшчэ круцей за шахцёраў.

Мне даводзіцца працаваць ва ўмовах, пры якіх я вымушаная ўдыхаць гліняны пыл мінімум шэсць гадзін на дзень, праз гэта ў лёгкіх можа развіцца нешта накшталт сілікозу, і ў нейкі момант лёгкія пакрываюцца каменнай скарынкай, якая трэскаецца і чалавек памірае. Так блізу год таму было з адным нашым былым работнікам. Былым, бо яго звольнілі даслоўна за год да смерці.

Быццам бы і завод сур'ёзны, і заяўкі аб тэхніцы бяспекі ў норме, але з ёй на гэтым узроўні праблемы. Мы ўсе рызыкуем жыццямі.

Іншай працы не знайсці, і пасля смерці таго хлопца я рэальна жыву ў страху, што маё дзіця страціць маму.

Вельмі шмат думак прыходзіць у галаву, але асноўная - што ўсё гэта адбываецца праз беззаконні, праз тое, што ўсім, хто ўявіў сябе вялікімі начальнікамі, пляваць на нашы жыцці.

Нам трэба ў корані змяняць сістэму, бо яна не накіраваная на тое, каб мы выжылі. Адпрацаваў, здох, закапалі, узялі новага. Так больш нельга.

Сцягвайце і ўсталёўвайце мэсэнджар Telegram на свой смартфон або кампутар, падпісвайцеся (кнопка «Далучыцца») на канал «Баста» і стварайце гісторыю свабоднай Беларусі..

Напісаць каментар 7

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках