26 красавiка 2024, Пятніца, 6:23
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Навукоўцы прагназуюць пацяпленне на 1,5 градуса ў найбліжэйшыя пяць гадоў

Навукоўцы прагназуюць пацяпленне на 1,5 градуса ў найбліжэйшыя пяць гадоў

Кліматолагі адзначаюць, што гэтыя змены закрануць Арктыку.

Навукоўцы прадказваюць глабальнае пацяпленне на 1,5 градуса па Цэльсіі ў найбліжэйшыя пяць гадоў - імавернасць такога сцэнару 1 да 5, піша «Нож» са спасылкай на The Guardian.

Сярэднегадавыя тэмпературы могуць вырасці як мінімум на 1-1,5 градуса ў перыяд з 2020 да 2024 года, гаворыцца ў дакладзе Сусветнай метэаралагічнай арганізацыі.

Кліматолагі таксама адзначаюць, што пацяпленне ўдарыць па Арктыцы, у раёне Атлантыкі падвысіцца небяспека штормаў, а тэрыторыі Паўднёвай Амерыкі, поўдня Афрыкі ды Аўстраліі чакае засуха - большая, чым у папярэднія гады.

Згодна з Парыжскім пагадненнем аб клімаце, падпісаным у 2016 годзе, краіны маюць намер утрымаць рост глабальнай сярэдняй тэмпературы «крыху ніжэй» за 2°C.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках