4 траўня 2024, Субота, 12:23
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Друкаваны станок ужо ўключылі

6
Друкаваны станок ужо ўключылі
ФОТА: TUT.BY

Рэсурсаў для павышэння заробкаў у «Сашы 3%» няма.

Любое не падмацаванае нічым павышэнне заробкаў разганяе інфляцыю, і ў выніку на свой павышаны заробак можна будзе купіць значна менш, чым да яго павышэння, піша kp.by.

Эканаміст Вадзім Іосуб пракаментаваў «павышэнне» заробкаў.

- Працэнтныя паказчыкі абсалютна вар'яцкія, і я не ведаю, для чаго іх уводзяць. Чалавеку патрэбныя грошы ў кішэні, а не падлік з калькулятарам гэтых працэнтаў. Так што гэта абяцанне ў стылі з'ездаў КПСС, дзе распавядалі, колькі перавыканалі, і будавалі планы на пяцігодку, - каментуе старэйшы аналітык «Альпари Евразия» Вадзім Іосуб. - Рэсурсаў для павышэння заробкаў цяпер няма. Заробкі бюджэтнікам залежаць ад даходаў бюджэту, а ў першым паўгоддзі нашы даходы вельмі моцна ўпалі - знешні гандаль знізіўся на 20%, зачыніліся цэлыя галіны. У каго цяпер можна адабраць грошы, каб даць іх бюджэтнікам, таксама не вельмі зразумела. Так што абяцанні аб павышэнні заробкаў цяпер - гэта звычайны папулізм: у нас любяць наабяцаць, а потым спісаць усё на сусветны крызіс. Цяпер усё спішуць на пандэмію: у нас яе няма, але свет адгарадзіўся межамі і не захацеў з намі гандляваць. Гадоў 20 у краіне абяцаюць павысіць заробак (асабліва да палітычных кампаніяў), але змагацца трэба не за рост заробкаў, а за стабільны рост эканомікі. Калі ў эканоміцы ёсць праблемы, якія існуюць дзесяцігоддзямі і дэманстратыўна не вырашаюцца, то павышэнне заробкаў - не больш чым фантазія. Цікавымі былі выбары 2015 года, калі не было асаблівых абяцанняў, а вось перад усімі папярэднімі выбарамі заробкі рэгулярна раслі за кошт друкаванага станка. І кожнае такое павышэнне прыводзіла да таго, што заробкі выраслі ўмоўна на 10%, а кошты - на 12%. Гэта заканамерны вынік таго, што заробкі павышаюць не за кошт даходаў бюджэту, а з дапамогай друкаванага станка.

Напісаць каментар 6

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках