4 траўня 2024, Субота, 12:27
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Bloomberg: Брытанія павялічвае ціск на Расею

3
Bloomberg: Брытанія павялічвае ціск на Расею

Лондан спрабуе стаць глабальным змагаром за справядлівасць.

Вялікая Брытанія ўзмацняе сваю крытыку на адрас Расеі ды Кітая, спрабуючы знайсці сваё месца ў свеце пасля выхаду з Еўразвязу. Кітайскі пасол у Лондане перасцярог аб «наступствах», калі брытанскі бок будзе ставіцца да ягонай краіны як да «варожай» сілы на фоне спраў, звязаных з Ганконгам і кампаніяй Huawei.

У гэты час чыноўнікі Расеі ўзначалілі спіс людзей, на якіх распаўсюджваюцца брытанскія санкцыі за парушэнне правоў чалавека. І Крэмль ужо пагражае адказаць на гэта, - піша unian.net cо спасылкай на Bloomberg.

«У той час, як мы распрацоўваем новае дынамічнае бачанне для па-сапраўднаму глабальнай Брытаніі, гэты ўрад абсалютна рашучы ў ператварэнні Аб'яднанага Каралеўства ў яшчэ больш моцную сілу дабра ў свеце», - сказаў міністр замежных спраў Вялікай Брытаніі Дамінік Рааб у парламенце падчас абвяшчэння аб увядзенні санкцый супраць спісу грамадзян Расеі.

Ён паабяцаў «падтрымліваць агонь свабоды для тых адважных душ, якія дагэтуль пакутуюць у вельмі цёмных кутках свету». Абвяшчэнне аб увядзенні адрасных санкцый супраць 49 людзей і арганізацый за парушэнне правоў чалавека адразу ж дало штуршок заклікам з боку высокапастаўленых чыноўнікаў Кансерватыўнай партыі прэм'ер-міністра Борыса Джонсана ўвесці аналагічныя абмежаванні і супраць Кітая. «Гэтыя патрабаванні паказваюць на напружанне ў Вялікай Брытаніі ў той час, як яна спрабуе ўкласці гандлёвыя пагадненні па ўсім свеце пасля Brexit і пры гэтым выставіць сябе змагаром за свабоду», - гаворыцца ў артыкуле. Лондан будуе ўласны рэжым санкцый пасля таго, як ён канчаткова адмовіўся ад сяброўства ў Еўразвязе ў студзені.

Для Джонсана цяжкасці палягаюць у тым, што трэба балансаваць паміж жаданнем здушыць міжнародныя парушэнні і пры гэтым не падставіць Вялікую Брытанію пад патэнцыйны адказ з боку краін пад брытанскімі санкцыямі. «Будучыня Брытаніі ў тым, каб балансаваць паміж рознымі інтарэсамі і некаторымі цяжкімі выбарамі», - сказаў кансерватар і старшыня парламенцкага камітэта ў замежных справах Том Тугендхет.

«Але каб прайсці гэты шлях, мы павінны памятаць пра самае галоўнае і прытрымлівацца нашых ключавых перакананняў, а менавіта вяршэнства закона», - дадаў ён. Тугендхет далучыўся да былога лідара кансерватараў Аяна Дункана Сміта ў патрабаванні распаўсюдзіць на Кітай санкцыі, якія цяпер нацэленыя супраць Расеі, Савудаўскай Арабіі, М'янмы і Паўночнай Карэі. Напрыклад, яны мяркуюць, што кітайскіх чыноўнікаў трэба пакараць за падаўленне пратэстаў у Ганконгу і парушэнне правоў мусульманскай меншасці уйгураў У Сіньцзян-Уйгурскім аўтаномным раёне. Некаторыя брытанскія дэпутаты намагаюць на ўключэнні ў санкцыйны спіс кіраўніцу адміністрацыі Ганконга Кэры Лам. Рааб не выключыў, што Лондан уключыць грамадзян Кітая ў «чорны спіс», дадаўшы, што праца над наступным пакетам санкцый ужо прадаўжаецца. Эскалацыя напружання адбылася на фоне пастановы Вялікай Брытаніі выключыць Huawei з праекта пабудовы сеткі 5G у каралеўстве.

Пасол Кітая ў Лондане Лю Сяамін раскрытыкаваў гэтую пастанову і абвінаваціў Брытанію ў перайманні пазіцыі ЗША супраць кітайскай тэхналагічнай кампаніі. Акрамя таго, на мінулым тыдні Джонсан прапанаваў спрошчаную працэдуру надання брытанскага грамадзянства тром мільёнам жыхароў Ганконга.

«Мы хочам быць вашым сябрам, мы хочам быць партнёрам. Але калі вы хочаце зрабіць з Кітая варожага партнёра, вам давядзецца сутыкнуцца з наступствамі. Калі вы танцуеце пад дудку іншых краін, як вы можаце называць сябе Вялікай Брытаніяй?», - сказаў Лю. У сваю чаргу, Расея назвала пастанову Брытаніі пакараць расейскіх суддзяў і пракурораў за парушэнне правоў чалавека «атакай» супраць судовай незалежнасці. «Расея захоўвае за сабой права адказаць на недружалюбную пастанову Вялікай Брытаніі на аснове ўзаемнасці. Гэта не палепшыць расейска-брытанскія стасункі», - заявілі ў амбасадзе РФ у Лондане.

Напісаць каментар 3

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках