Байдэн перамог на праймерыз у Нью-Джэрсі і Дэлавэры
3- 8.07.2020, 11:53
- 10,569
У сваім родным штаце Дэлавэр палітык атрымаў 90,4% галасоў.
Раней ён ужо атрымаў у сваю скарбонку неабходную колькасць дэлегатаў партыйнага з'езда, каб забяспечыць афіцыйнае вылучэнне ад дэмакратаў
Меркаваны кандыдат у прэзідэнты ад Дэмакратычнай партыі Джо Байдэн перамог на праймерыз у Нью-Джэрсі і Дэлавэры, паведамляе «Голас Амерыкі».
Абодва штаты пераносілі галасаванне ў сувязі з пагрозай COVID-19.
З некаторых ацэнак Байдэн атрымаў у Нью-Джэрсі 88,5 адсотка галасоў. У Дэлавэры, ягоным родным штаце, ён атрымаў 90,4 адсотка галасоў.
Дэлавэр адправіць на партыйны з'езд 21 дэлегата, а Нью-Джэрсі - 126.
Падчас праймерыз 2020 года былы віцэ-прэзідэнт ужо атрымаў у свой актыў 2 144 дэлегаты. Пры гэтым кандыдату трэба заручыцца падтрымкай толькі 1 991 дэлегата, каб забяспечыць вылучэнне ад партыі.