У Кіеве затрымалі агентаў расейскіх спецслужбаў
5- 8.07.2020, 10:01
- 20,500
Наймітаў РФ раней ваявалі на тэрыторыі іншых краін.
У Кіеве праваахоўнікі затрымалі двух грамадзян Расейскай Федэрацыі, якія планавалі ўчыненне цяжкіх злачынстваў.
Як сказана на старонцы Нацыянальнай паліцыі ў Facebook, затрыманыя - чальцы узброеных фармаванняў, працавалі на расейскія спецслужбы і ўдзельнічалі ў вайсковых канфліктах на тэрыторыі розных краін, за што нават былі ўзнагароджаны дзяржаўнымі ўзнагародамі, піша obozrevatel.com.
"Аператыўнікі ўстанавілі аўтамабіль, на якім перасоўваюцца мужчыны, і магчымае месца іх знаходжання. Сёння, 7 ліпеня, па выніках правядзення паліцэйскай спецаперацыі двух мужчын затрымалі ў Шаўчэнкаўскі раёне сталіцы", - расказалі ў паліцыі.
Цяпер рыхтуюцца матэрыялы для іх прымусовага выправаджэння за межы Украіны.