4 траўня 2024, Субота, 11:03
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Прэзідэнт Бразіліі, які не верыў у COVID-19, захварэў на каранавірус

5
Прэзідэнт Бразіліі, які не верыў у COVID-19, захварэў на каранавірус
ЖАІР БАЛСАНАРУ
ФОТА: REUTERS/ADRIANO MACHADO

Тэст даў дадатны вынік.

Прэзідэнт Бразіліі Жаір Балсанару афіцыйна пацвердзіў у тэлеінтэрв'ю, што заразіўся каранавірусам, паведамляе currenttime.tv.

Паводле ягоных слоў, ён зрабіў тэст у панядзелак, калі ў яго значна паднялася тэмпература і з'явіліся іншыя сімптомы. Цяпер, паводле ягоных слоў, ён адчувае сябе добра.

Абвясціўшы аб сваім заражэнні журналістам, Балсанару зняў маску і адышоў ад рэпарцёраў на некалькі крокаў.

Балсанару раней неаднаразова прыхоўваў рызыкі, звязаныя з каранавірусам. У сакавіку ён заяўляў: "З таго, што я бачыў дагэтуль, ёсць іншыя тыпы грыпу, якія забілі больш людзей, чым гэты каранавірус".

Таксама ён быў супраць жорсткага карантыну ў краіне, нягледзячы на эпідэмію, і патрабаваў ад кіраўнікоў рэгіёнаў аслабіць карантынныя абмежаванні, сцвярджаючы, што яны чыняць шкоду эканоміцы. Не далей як у панядзелак Балсанару змякчыў правілы ў дачыненні да абавязковага нашэння масак.

Бразілія застаецца адной з найбольш закранутых эпідэміяй краін свету. На панядзелак, ад COVID-19 у Бразіліі памерлі 65 тысяч чалавек, а колькасць заражаных перавысіла 1,6 млн. Больш хворых толькі ў Злучаных Штатах Амерыкі, аднак да іх і Бразіліі імкліва набліжаецца Індыя.

Напісаць каментар 5

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках