ЗВР Беларусі ў першым паўгоддзі знізіліся амаль на $ 600 мільёнаў
3- 7.07.2020, 13:59
- 12,797
У адсоткавых суадносінах рэзервы зменшыліся на 6,4%.
Золатавалютныя рэзервы Беларусі на 1 ліпеня 2020 года склалі $ 8 млрд 795,7 млн супраць $ 9 млрд 393,5 млн на 1 студзеня 2020 года, паведамляе сайт "Беларусы і рынак".
Такім чынам, за студзень – чэрвень ЗВР зменшыліся на 6,4%, або на $ 597,8 млн.
У чэрвені рэзервы выраслі на $ 916,4 млн, або на 11,6% пасля зніжэння ў траўні на $ 3,7 млн (на 0,05%).
"Асноўным чыннікам росту ўзроўню золатавалютных рэзерваў у чэрвені стала паступленне сродкаў ад размяшчэння міністэрствам фінансаў еўрааблігацый ($ 1,25 млрд). Таксама павелічэнню рэзерваў спрыяў рост кошту манетарнага золата", – адзначае Нацбанк.
У чэрвені 2020 года выкананне пазыковых абавязальніцтваў Беларусі ў замежнай валюце склала $ 287 млн, за першае паўгоддзе – амаль $ 2 млрд.