6 траўня 2024, панядзелак, 2:29
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Горадні хлопец выйшаў на пікет з плакатам «Стоп таракан»

9
У Горадні хлопец выйшаў на пікет з плакатам «Стоп таракан»
ФОТА: HRODNA.LIFE

Фотафакт.

«Мне 28 гадоў і ўсё жыццё я жыву пры адным «прэзідэнце». Я хачу перамен», - кажа Аляксандр Хват.

Хлопец выйшаў у цэнтр горада з плакатам. Сваю гісторыю Аляксандр распавёў Hrodna.life.

Аляксандр родам з Горадні, але апошнія некалькі гадоў працаваў у Польшчы дальнабойнікам. У снежні 2019 года ён звольніўся і вярнуўся дадому. Уладкаваўся рознарабочым на адным з прадпрыемстваў горада і стаў зарабляць у некалькі разоў менш, чым за мяжой. Блізу 200 даляраў.

«Гэта хіба нармальны заробак для 28-гадовага хлопца? Гэта проста смешна, - кажа Аляксандр. - Я хачу прыгожа апранацца, дзяўчыну звадзіць у рэстаран або ў кіно. І, як нармальны чалавек, я хачу паехаць на адпачынак. Але за такія грошы нават пракарміцца цяжка. Я нічога не магу сабе дазволіць. Сітуацыя ў краіне прымусіла мяне выйсці. Я баяўся, але перамог сябе».

На акцыю салідарнасці Аляксандр ішоў мэтанакіравана, пры гэтым ён прыйшоў з плакатам: «Стоп таракан».

«У нейкі момант я зразумеў, што павінен выйсці. Задаў сабе пытанне: што я зрабіў для гэтай краіны, каб нешта змяніць? Людзі, якія за нешта змагаліся, ужо сядзяць. Нам патрэбна салідарнасць. Я проста зразумеў, што павінен сабрацца з думкамі, узяць плакат і выйсці ў цэнтр горада».

Пасля адседкі Аляксандр убачыў відэа і фатаграфіі з момантам затрымання. Хтосьці нават пісаў у каментарах: «Адзін у полі воін» і «хлопец са сталёвымі яйцамі».

«Так, я адважыўся і зрабіў гэта. Калі сядзець дома на канапе, то нічога не адбудзецца. Але нам патрэбны глыток свежага паветра. Я хачу жыць і працаваць у сваёй краіне, а не некуды з'ехаць».

Напісаць каментар 9

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках