На Століншчыне людзей забіраюць у лякарню цэлымі сем'ямі
2- 6.07.2020, 16:56
- 28,042
Глыбінку Палесся атакуе пазабальнічная пнеўманія.
Паводле інфармацыі чытачоў «Медиа-Полесья», трывожная сітуацыя склалася ў вёсцы Рамелі. Людзей тут шпіталізуюць цэлымі сем'ямі. Першымі захварэлі харысты мясцовай царквы, а ўслед за імі - звычайныя прыхаджане. Паводле версіі вяскоўцаў, небяспечную лёгачную інфекцыю ў вёску маглі завезці з Аздамічаў, нібыта, тутэйшы царкоўны хор адпяваў там нябожчыка.
У суседняй Мачулі шпіталізавалі сямейную пару, абодва пенсіянеры.
Насельніцтва абураецца. Паводле афіцыйнай інфармацыі, каранавірус у Беларусі пераможаны, на дзень у краіне заражаецца менш за 300 чалавек, паміраюць - адзінкі. Народ супакоіўся і забыўся аб захадах засцярогі. І вось вынік...