25 красавiка 2024, Чацвер, 11:04
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Давайце не падвядзем нашых герояў

4
Давайце не падвядзем нашых герояў
АЛЕСЬ КРУТКІН

Дастаткова нават дзвюх хвілін на дзень, каб яны нас пачулі.

Нішто так не грэе сэрца арыштанта, як падтрымка з волі, як навіны пра тое, што барацьба прадаўжаецца. Відэаблогер Алесь Круткін, які правёў месяц у турме і быў вызвалены 3 ліпеня, звярнуўся да сваіх падпісчыкаў, паведамляе Telegram-канал «Баста!»:

- Хачу падзякаваць усім, хто змагаецца за вызваленне палітвязняў, хто выходзіў на акцыі салідарнасці, хто бразгае рондалямі і ўключае музыку кожны вечар а 19.00. Калі ты ў турме, ты ніколі не знаходзішся ў поўнай ізаляцыі. Арыштантам і турэмшчыкам заўсёды ёсць што расказаць.

Таму, так, я ведаў і пра тое, што адбывалася ў Менску і ў іншых гарадах краіны 18 і 19 чэрвеня, а таксама аб штодзённым Флэшмобе салідарнасці.

Паверце, ведаюць пра гэта і астатнія нашы таварышы, якія цяпер знаходзяцца за кратамі. І нішто так не грэе сэрца арыштанта, як падтрымка з волі, як навіны пра тое, што барацьба прадаўжаецца.

Таму, прашу вас, давайце не падвядзем Сяргея Ціханоўскага, Віктара Бабарыку, Мікалая Статкевіча, Паўла Севярынца і іншых палітвязняў. Давайце кожны дзень падтрымліваць іх, удзельнічаючы ў Флэшмобе салідарнасці.

Штодзень а 19:00 на знак салідарнасці адчыняем вокны кватэр, выходзім на балконы, пляскаем у ладкі, бразгаем рондалямі або ўключаем музыку. Толькі 2 хвіліны - але штодзень і да перамогі!

Флэшмоб - не толькі акцыя салідарнасці, але і акцыя мабілізацыі нашых прыхільнікаў. Глядзіце, як гэта працавала ў іншых краінах - Польшчы, Гішпаніі, Егіпце: людзі месяц бразгалі рондалямі з вокнаў у адзін і той жа час, спачатку ў адзіночку, самыя смелыя, потым - з суседзямі. А потым яны ўбачылі, як іх шмат! І выйшлі на вуліцы. І абрынулі дыктатуру!

Так будзе і ў нас. Давайце больш актыўна падтрымаем флэшмоб. Раскажыце аб ytv сваім сябрам, сваякам, калегам.

І рыхтуйцеся да таго, што нам трэба будзе выходзіць на вуліцы, каб адправіць трохпрацэнтнага Сашу ў адстаўку. Гэта адзіны спосаб дамагчыся пераменаў, вызваліць нашых сяброў, якія знаходзяцца за кратамі, вызваліць усю краіну.

Сцягвайце і ўсталёўвайце мэсэнджар Telegram на свой смартфон або кампутар, падпісвайцеся (кнопка «Далучыцца») на канал «Баста» і стварайце гісторыю свабоднай Беларусі..

Напісаць каментар 4

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках