«Газпром» страціў 25% рынку Еўразвязу
17- 6.07.2020, 15:58
- 28,497
Расейская кампанія мае страты.
Пастаўкі прыроднага газу «Газпромам» у краіны Еўразвязу зменшыліся агулам да за 359 млн куб. м на дзень у першым паўгоддзі 2020 года. Гэта на 25% менш, чым за аналагічны перыяд мінулага года, паведамляе S&P Global Platts. Падзенне попыту выкліканае некалькімі фактарамі: другой запар цёплай зімой, вялікімі запасамі газу ў еўрапейскіх газасховішчах, нізкімі коштамі газу і падзеннем попыту, піша liga.net.
Пастаўкі газу ў чэрвені скараціліся на 20%, у параўнанні з чэрвенем 2019 года, дадае агенцтва. Падзенне аб'ёму звязанае з прыпыненнем на рамонт газаправода «Турэцкі струмень» 23-29 чэрвеня.
Агенцтва прагназуе, што ў ліпені аб'ём паставак скароціцца яшчэ на 130 млн куб. м на дзень праз спыненне на планавы рамонт (14-26 ліпеня) газаправода «Паўночны струмень».
Аб'ём экспарту газу «Газпромам» у ЕЗ у красавіку-чэрвені трымаецца на ўзроўні 11,2 млрд куб. м за месяц. Гаворка ідзе пра газ, што транспартуюцца чатырма газаправодамі: «Паўночны струмень», «Ямал-Еўропа», Украінская ГТС, і «Турэцкі струмень».
«Газпром» паставіў у Еўразвяз 65,4 млрд куб. м газу ў першым паўгоддзі 2020 года.