26 красавiка 2024, Пятніца, 5:47
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

«Мы зможам вызваліць краіну ад дзікага феадала»

6
«Мы зможам вызваліць краіну ад дзікага феадала»
Фото: tut.by

Ліст мянчанкі да беларусаў.

Я веру ў людзей, я ведаю, што мы зможам усё зрабіць правільна, зможам вызваліць краіну ад дзікага феадала. Тэлеграм-канал "Баста!" публікуе ліст ад жыхаркі Менска.

"Жыву на праспекце Газеты "Звязда", - піша яна. - Раскажу, чаму я ўдзельнічаю ў флэшмобе і ў іншых акцыях і чаму пішу вам.

У мяне малодшы брат пакутуе на ДЦП, яму 17 гадоў. Так выйшла, што цяпер я яго адзіная сваячка, тата памёр даўно, а мама вясной. Ад чаго яна памерла - сказаць складана, кажуць што сэрца, але хварэла на пнеўманію, таму ўсё ж я думаю, што гэта "карона".

Вучуся ў ВНУ, працую, даглядаю за братам. На сябе часу няма.

Каб цяпер мне не звар’яцець, я павінна адмовіцца ад чагосьці, але я не магу, таму што ўсё гэта важна. І я не ведаю, што мне рабіць, у мяне заўтрашні дзень настолькі туманны, што няма слоў.

Дапамога дзяржавы настолькі смешная і нікчэмная, што і смех і грэх.

Мы павінны пабудаваць нармальную дзяржаву, па-сапраўднаму сацыяльную, еўрапейскую, бо гэта адзіны шлях з таго дзікага сярэднявечча, у якім мы знаходзімся.

Таму і ўдзельнічаю ў флэшмобе, бо я веру ў людзей, я ведаю, што мы зможам усё зрабіць правільна, і мы можам вызваліць краіну ад дзікага феадала.

А пішу вам таму, што хачу праз вас лепей разварушыць людзей у сваім раёне.

Я гучна ўключаю сваю любімую песню - "Муры", са мной недзе зусім побач людзі робяць тое ж самае. Давайце проста тлумачыць нашым суседзям, можна на маім прыкладзе, каб усе разумелі, што тое, што мы робім, - гэта ў наўпроставым сэнсе не пустыя гукі".

Сцягвайце і ўсталёўвайце мэсэнджар Telegram на свой смартфон або кампутар, падпісвайцеся (кнопка «Далучыцца») на канал «Баста» і стварайце гісторыю свабоднай Беларусі..

Напісаць каментар 6

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках