25 красавiка 2024, Чацвер, 17:44
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Саўчанка на трох мовах звярнулася да Лукашэнкі з просьбай вызваліць палітвязняў

19
Саўчанка на трох мовах звярнулася да Лукашэнкі з просьбай вызваліць палітвязняў
НАДЗЕЯ САЎЧАНКА
ФОТА: EPA

Зварот экс-нардэп Украіны апублікавала «як былая палітзняволеная».

Былая народная дэпутатка Украіны, экс-вайскоўка Надзея Саўчанка павіншавала беларускі народ з Днём незалежнасці Беларусі і папрасіла Лукашэнку вызваліць усіх палітычных зняволеных, пра гэта яна напісала ў Facebook 3 ліпеня.

Зварот да Лукашэнкі Саўчанка апублікавала на трох мовах: украінскай, беларускай і расейскай.

Саўчанка звярнулася да Лукашэнкі "як палітзняволеная ў Расеі і Украіне" з просьбай вызваліць з-за кратаў 24 чалавек, якія прызнаныя беларускімі праваабаронцамі і сусветнай супольнасцю вязнямі сумлення.

1. Мікола Статкевіч

2. Вольга Нікалайчык

3. Уладзімір Дудараў

4. Святлана Купрэева

5. Сяргей Ціханоўскі

6. Зміцер Фурманаў

7. Вяргілій Вушак

8. Аляксандр Арановіч

9. Арцём Сакаў

10. Васіль Баброўскі

11. Уладзімір Навумік

12. Андрэй Новікаў

13. Сяргей Пятрухін

14. Уладзімір Няронскі

15. Аляксандр Кабанаў

16. Уладзімір Цыгановіч

17. Дзмітрый Казлоў

18. Ігар Лосік

19. Віктар Бабарыка

20. Эдуард Бабарыка

21. Іван Комар

22. Мікіта Емяльянаў

23. Міхаіл Жамчужны

24. Павал Севярынец

Напісаць каментар 19

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках