26 красавiка 2024, Пятніца, 3:04
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Навукоўцы раскрылі сакрэт алмазных дажджоў у Сонечнай сістэме

2
Навукоўцы раскрылі сакрэт алмазных дажджоў у Сонечнай сістэме

Эксперымент стаў магчымым дзякуючы спецыялістамі Стэнфардскага ўніверсітэта.

Навукоўцы высветлілі, чаму на Уране і Нептуне ідуць алмазныя дажджы. Яны ўзнавілі ў лабараторыі ўмовы атмасферы Нептуна на глыбіні блізу дзесяць тысяч кіламетраў. Для гэтага яны выкарыстоўвалі полістырол - вуглевадародны палімерны матэрыял, у хімічным складзе падобны на метан. Варта адзначыць, што менавіта метану газавы гігант абавязаны сваім эфектным сінім колерам, паведамляе lenta.ua.

Як падкрэслілі аўтары навуковай працы, іх эксперымент стаў магчымым дзякуючы жорсткаму рэнтгенаўскаму лазеру Linac Coherent Light Source, распрацаванаму спецыялістамі Стэнфардскага ўніверсітэта. З дапамогай гэтага інструмента ўдалося нагрэць полістырол больш чым да 4700 градусаў Цэльсія. Акрамя таго, лазер стварыў унутры матэрыялу ціск, роўны 1,5 мільёна зямных атмасфер. Акурат такое надвор'е і назіраецца глыбока ў атмасферы Нептуна. І наўрад ці варта здзіўляцца, што пры тэмпературы 2400 градусаў, з аблокаў льецца расплаўлены метал.

У выніку навукоўцы змаглі паназіраць, як атамы вугляроду з полістыролу злучаюцца ў крышталічную рашотку, якая адпавядае структуры дыямента. Гэта значыць, фактычна, пад дзеяннем лазера ў полістыроле пачаў утварацца алмаз. Атамы вадароду, якія засталіся пасля гэтага, ператварыліся ў газ. Даследнікі параўналі гэты працэс з падзелам маянэзу на алей і воцат.

Гэты эксперымент пацвердзіў даўнюю здагадку планетолагаў пра такія атмасферныя з'явы на Уране і Нептуне. Алмазныя дажджы дапамаглі растлумачыць, чаму ядро Нептуна такое гарачае: газавы шар выпраменьвае больш чым у 2,5 разы больш энэргіі, чым атрымлівае ад Сонца. Цяпер навукоўцы пераканаліся, што гэта праз алмазы: цвёрдыя часціцы ўвесь час прыцягваюцца да цэнтра планеты, ствараюць моцнае трэнне і за кошт гэтага награваюцца.

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках