20 красавiка 2024, Субота, 5:34
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Прэзідэнт Францыі прызначыў новага прэм'ер-міністра

1
Прэзідэнт Францыі прызначыў новага прэм'ер-міністра
ЖАН КАСТЭКС
ФОТА: LEPARISIEN.FR

Новы кіраўнік урада займаў пасаду мэра горада Прада.

Прэзідэнт Францыі Эмануэль Макрон прызначыў Жана Кастэкса на пасаду прэм'ер-міністра пасля адстаўкі Эдуара Філіпа.

Пра гэта паведамляе «Еўрапейская праўда» са спасылкай на Le Figaro.

«Прэзідэнт прызначыў Жана Кастэкса прэм'ер-міністрам і даручыў яму сфармаваць урад», - паведамілі ў Елісейскім палацы.

Кастэкс займаў пасаду мэра горада Прада (дэпартамент Усходнія Пірэнеі на поўдні Францыі). У красавіку яму таксама было даручана кіраваць працэсам выхаду краіны з карантыну. Улады станоўча ацанілі ягоныя поспехі ў гэтай сферы.

Як паведамлялася, прэм'ер-міністр Францыі Эдуар Філіп і ягоны ўрад падалі ў адстаўку ў пятніцу перад чаканай зменай урада прэзідэнтам Эмануэлем Макронам.

Гэтай пастанове папярэднічалі некалькі тыдняў напружаных кансультацый для вызначэння «новага шляху» да канца пяцігадовага тэрміну Макрона.

Нагадаем, паводле вынікаў другога тура мясцовых выбараў, якія прайшлі ў Францыі 28 чэрвеня, у шэрагу буйных гарадоў перамаглі прадстаўнікі «зялёных» і іх левыя хаўруснікі, што стала ўдарам для партыі прэзідэнта Эмануэля Макрона.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках