«У нас на МТЗ усе размовы ў курылках пра Плошчу, пратэст і страйк»
13- 23.07.2020, 18:56
- 36,422
Беларусам ужо не трэба нешта тлумачыць.
«Да 9 жніўня - вызначальнага дня ў найноўшай гісторыі краіны - засталося крыху больш за два тыдні, - піша тэлеграм-каналу «Баста!» работнік Менскага трактарнага завода. - Не забывайце, што акрамя выхаду на Плошчу вечарам у дзень выбараў, трэба рыхтавацца і да іншых дзеянняў.
Калі хто то працуе на прадпрыемствах - не губляйце час, размаўляйце з калегамі, шукайце не проста прыхільнікаў (такіх - абсалютная большасць), а добрых арганізатараў, тых, за кім пойдзе калектыў.
Ужо не трэба нешта тлумачыць, у нас, на МТЗ усе размовы ў курылках - пра Плошчу, пратэст і страйк. Але важна не балбатаць ужо, а дзейнічаць. Пазбавіцца ў сваёй групе ад штрэйкбрэхераў, размеркаваць ролі, мець дэталёвы план месца. Раскідаць улёткі на прахадной, зрабіць пару графіці, перагаварыць, з кім трэба. Скласці план, абмеркаваць з патрэбнымі і адданымі людзьмі.
Дзейнічайце, усё атрымаецца. Галоўнае, не сядзець, склаўшы рукі. І не чакайце загаду або знаўцы, які ўсё растлумачыць, уключайце рабочую інтуіцыю - яна не падвядзе».
Спампоўвайце і ўсталёўвайце мэсэнджар Telegram на свой смартфон або кампутар, падпісвайцеся (кнопка «Далучыцца») на канал «Баста» і стварайце гісторыю свабоднай Беларусі.