29 красавiка 2024, панядзелак, 3:22
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Прэзідэнт ЕБРР пакінуў пасаду

Прэзідэнт ЕБРР пакінуў пасаду
СУМА ЧАКРАБАРЦІ
ФОТА: EPA

Сума Чакрабарці ўзначальваў Еўрапейскі банк рэканструкцыі і развіцця з 2012 года.

2 ліпеня індыйска-брытанскі фінансіст Сума Чакрабарці абвясціў аб сыходзе з пасады прэзідэнта Еўрапейскага банка рэканструкцыі і развіцця, паведаміў сайт ЕБРР.

Адстаўка звязаная з заканчэннем двух поўных тэрмінаў знаходжання на пасадзе. Чакрабарці стаў першым прэзідэнтам ЕБРР, які двойчы перамог на выбарах, што праводзіліся на альтэрнатыўнай аснове (у 2012-м і 2016 гадах).

Ён адзначыў, што атрыманы мандат на мадэрнізацыю банка здолеў рэалізаваць, дабіўшыся большай фінансавай устойлівасці, павелічэння колькасці чальцоў ЕБРР і краін, у якія ён інвестуе, а таксама накіраваўшы больш за палову інвестыцый на "зялёную" эканоміку.

Паводле звестак прэс-службы ЕБРР, Чакрабарці будзе і надалей займацца пытаннямі міжнароднага развіцця і экалагічнымі пытаннямі ў якасці кіраўніка апякунскай рады брытанскага аналітычнага цэнтра ODI і чальца Еўрапейскай камісіі Сусветнай арганізацыі аховы здароўя. Ён таксама зоймецца лекцыйнай і кансультацыйнай дзейнасцю.

З 3 ліпеня выканаўцам абавязкаў прэзідэнта ЕБРР стане першы віцэ-прэзідэнт Юрген Рыгтэрынк. Чакаецца, што сталы пераемнік Чакрабарці будзе абраны на штогадовым сходзе банка, перанесеным з 13-14 траўня на 7-8 кастрычніка 2020 года праз каранавірусны крызіс.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках