29 красавiка 2024, панядзелак, 4:02
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Выдаткі на «камуналку» ў Менску супастаўныя з Масквой

4
Выдаткі на «камуналку» ў Менску супастаўныя з Масквой

Таксама даволі істотныя рахункі ў жыхароў Ерэвана.

Плата за камунальныя паслугі ў Маскве самая высокая сярод сталіц краін-членаў ЕАЭС. Аднак з улікам парытэту пакупніцкай здольнасці паказчык сталіцы Расеі супастаўны з Менскам і Ерэванам. Пра гэта гаворыцца ў даследаванні Інстытута праблем натуральных манаполій (ІПНМ).

У даследаванні аналізаваліся камунальныя паслугі ў Бішкеку, Ерэване, Менску, Маскве і Нур-Султане. У аналіз не ўвайшла плата за жыллёвыя паслугі, паведамляе «Прайм».

Аб'ём спажывання камунальных паслуг тыповай домагаспадаркай у Маскве складае амаль 7 тысяч расейскіх рублёў на месяц, а з улікам парытэту пакупніцкай здольнасці - больш за 250 даляраў.

На другім месцы з улікам парытэту пакупніцкай здольнасці стаіць Менск - амаль 250 даляраў, але ў пераліку ў рублях плата складае 3,5 тысячы расейскіх рублёў.

На трэцім месцы знаходзіцца Ерэван з аплатай звыш 200 даляраў з улікам парытэту пакупніцкай здольнасці. Яго жыхары плацяць больш за 6 тысяч расейскіх рублёў.

Жыхары Бішкека марнуюць больш за 100 даляраў па парытэце пакупніцкай здольнасці, больш за 2 тысячы расейскіх рублёў.

А жыхары Нур-Султана плацяць прыкладна 1,6 тысячы расейскіх рублёў за месяц або 80 даляраў па парытэце пакупніцкай здольнасці.

Напісаць каментар 4

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках