29 красавiка 2024, панядзелак, 1:58
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

«Тараканавы паслугачы сышлі ні з чым»

5
«Тараканавы паслугачы сышлі ні з чым»

Лайфхакі ад жыхароў Берасцейшчыны.

Як Флэшмоб салідарнасці дапамагае правільна сустракаць няпрошаных гасцей, тэлеграм-каналу «Баста!» распавёў чытач з Берасцейскай вобласці.

«У нас з жонкай невялікая гаспадарка ў Берасцейскай вобласці, - піша чытач. - 40 сотак, на якіх мы вырошчваем на продаж розныя дэкаратыўныя расліны. Заняліся гэтым даўно, яшчэ ў 91-м годзе, пасля вяселля, пабудавалі дом тут, а гадоў 10 таму пераехалі сюды з Менска канчаткова, кватэру аддалі сыну, цяпер у яго свая сям'я.

Але пару гадоў таму ў нас з'явілася праблема, наш пляц вельмі патрэбны мясцоваму калгасу, нягледзячы на тое, што ён у прыватнай уласнасці. Пачалі прыходзіць розныя службы і дыктаваць нам, як нам што вырошчваць, маўляў скаргі на тэхналогію паступаюць.

Мы, як высветлілася, за амаль 30 гадоў не навучыліся правільна рабіць сваю даволі паспяховую справу.

Данялі нас за гэты час так, што цяжка апісаць.

Учора вось ізноў прыходзілі, і мы з жонкай сустрэлі іх нашым штодзённым бразганнем па рондалі, проста раней значна. Пакуль нейкі «кіраўнік» спрабаваў мяне вучыць жыццю, мая жонка стаяла побач і бразгала рондалямі, што вельмі моцна раздражняла іх бандыцкую кампанію.

Яны сказалі, што яна замінае ім працаваць, на што я адказаў, што мая жонка на сваёй зямлі можа стукаць па рондалі колькі хоча і калі хоча, а працаваць перашкаджае не яна вам, а вы нам. Сышлі тараканавы паслугачы ні з чым. Цяпер заўсёды будзем сустракаць усіх такіх кантралёраў толькі так».

Беларускія блогеры і актывісты прапанавалі праводзіць Флэшмоб салідарнасці. Мэта акцыі - падтрымаць медыкаў, якія змагаюцца за нашае жыццё і герояў, якія цяпер знаходзяцца за кратамі.

Штодзень а 19:00 на знак салідарнасці адчыняем вокны кватэр, выходзім на балконы, пляскаем у ладкі, бразгаем рондалямі або ўключаем музыку. Толькі 2 хвіліны - але штодзень і да перамогі!

Сцягвайце і ўсталёўвайце мэсэнджар Telegram на свой смартфон або кампутар, падпісвайцеся (кнопка «Далучыцца») на канал «Баста» і стварайце гісторыю свабоднай Беларусі..

Напісаць каментар 5

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках