29 красавiка 2024, панядзелак, 4:20
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Баксёр Аляксандр Усцінаў: Змена ўлады мусіць адбывацца

2
Баксёр Аляксандр Усцінаў: Змена ўлады мусіць адбывацца
Аляксандр Усцінаў

Краіне патрэбны новы погляд на падзеі.

Баксёр Аляксандр Усцінаў у інтэрв'ю «Трыбуне» паразважаў пра палітычную сітуацыю ў Беларусі.

- Сочыце за перадвыбарнай сітуацыяй?

- Вядома, як і ўсе жыхары. Усе прыкаваныя ўсё адно да тэлевізара, і ўсе сочаць. Усе гаджэты настроены на гэта.

- Імпануе вам ужо хто-небудзь?

- Шмат людзей падтрымлівалі былога кіраўніка «Белгазпрамбанка». Чалавек быў на такім узроўні, што кіраваў вялізнай колькасцю людзей. Я думаю, што ён, напэўна, змог бы кіраваць краінай. Ён імпануе. Праўда, галасаваць я не маю права. Выступаю за Беларусь, але пашпарт у мяне расейскі.

Замежнікі, якія арганізуюць турніры, пастаянна пытаюцца: «Ты жывеш у Беларусі?» Я адказваю: «Так, у Менску». Жыву ў Беларусі, але грамадзянства расейскае, але я маю дазвол на жыхарства ў Беларусі. Яны кажуць: «Ну, калі жывеш у Беларусі, значыць, беларус». Я кажу: «Добра».

У Амерыцы адзін раз канферансье зачапіла гэта так, што я яму растлумачыў гэта ўсё. І ён сказаў: «Ганарлівы расеец, які жыве ў Беларусі». Гэта ён сказаў у Мэдысан-сквер-Гардэне на ўсе трыбуны. Ну, добра - давялося пабіць амерыканца.

- А вы сябе цяпер адчуваеце больш беларусам ці расейцам?

- На працягу 20 гадоў я жыву тут. Напэўна, да канца сваіх дзён я буду расейцам. Але я люблю Беларусь, і гэтая краіна маіх дзяцей. Крый Божа, калі што здарыцца - я пайду абараняць гэтую краіну. Гэта радзіма майго дзіцяці. Я тут жыву.

Той жа Мулявін - сібірак, як і я. Толькі ён з Урала. А ён - візітная картка беларускай песні.

- Як ставіцеся да пратэстных акцый, якія цяпер праходзяць па ўсёй краіне?

- Гэта ж адзін са складнікаў дэмакратычных выбараў. І ў кожнай краіне не можа не быць апазіцыі, якая была б супраць. Апазіцыя павінна быць у кожнай краіне. Яна будзе заўсёды. Нават, напэўна, у манархічных краінах ёсць людзі, якія супраць улады.

- Інстытут змяняльнасці ўлады - патрэбная рэч для Беларусі? Ці трэба абмежаваць колькасць тэрмінаў у прэзідэнта двума?

- 100%. Як бы там ні было, нешта прыелася, дзесьці вока замылілася, дзесьці патрэбны новы погляд. Ёсць прыказка: «Новая мятла па-новаму мяце». Змена ўлады павінна адбывацца.

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках