«І вось я бачу, як узняўся над галавою родны сцяг»
1- 2.07.2020, 11:27
- 9,189
Акцыі пратэсту і салідарнасці натхнілі беларуса на пранікнёны верш.
Падпісант тэлеграм-канала МКБ падзяліўся сваёй творчасцю. На напісанне верша яго натхнілі падзеі 19 чэрвеня, калі людзі станавіліся ў бясконцую чаргу ў падтрымку Віктара Бабарыкі ды іншых палітвязняў.
Аднойчы запытаў сябе, калі ішоў дадому:"Чаму жа беларусы не прагнуць волі болей ?"Дзе тыя беларусы, гатовыя аддацьЖыццё за перамогу, дзеля свабоды ўстаць
Стаяць сцяной за волю і народІ годнасць мець, і памятаць свой род?Ці зніклі людзі, што жылі стагоддзі разам?Стой! Прыпыні! Ня знойдзеш ты адказаў.
На жаль і праўда знік той родЛітоўскі, годны і з адвагай...Няма, сышоў той старажытны моцны род,з Пагоняй, сцягам і павагай...
Не! Я не згодны! Ёсць!Ёсць беларус! Не памяркоўны! Годны ёсць!І ёсць патрэба ў праўдзе, і волі хоча ён.Імкнецца да свабоды, ня пойдзе ў палон.
Ён будзе бараніць сваю радзіму,Змагацца да канца, з апошніх сілЁн пракрычыць: "Жыве мая краіна!І будзе жыць наперакор усім!"
І вось я бачу, як узняўся над галавою родны сцягІдэі праўды і свабоды трымаюць з гонарам ў рукахНяхай так будзе назаўсёды, каб праз гады і праз вякіЯ мог сказаць: ЁСЦЬ годны і свабодны, вялікі, моцны род такі!