29 красавiка 2024, панядзелак, 0:36
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

СМІ: Крэмль кінуў Лукашэнку сам-насам з раз’юшаным народам

29
СМІ: Крэмль кінуў Лукашэнку сам-насам з раз’юшаным народам
ФОТА: SVABODA.ORG

Дыктатар застаўся без якой-небудзь падтрымкі.

Афіцыйны Менск сцвярджае, што перамовы Лукашэнкі і Пуціна ў Ржэве ўсё ж адбыліся. Але адсутнасць інфармацыі дае экспэртам падставы меркаваць, што Расея пакінула Лукашэнку без падтрымкі на сёлетніх выбарах. «Лукашэнка застаецца сам-насам з народам. Патэнцыйныя кандыдаты і актывісты не маюць намер быць марыянеткамі ў працэсе паводле сцэнару ўлады», - піша з гэтай нагоды расейскае выданне «Незалежная газета».

Назіральнікі падлічылі, што ў апублікаваным відэасюжэце Пуцін і Лукашэнка ішлі побач і размаўлялі роўна 10 секунд. Прытым што напярэдадні візіту ў Расею Лукашэнка анансаваў шэраг пытанняў, якія меў намер абмеркаваць з расейскім калегам.

Палітычна актыўная грамадскасць у сацсетках ліхасловіць: за 10 секунд Уладзімір Пуцін мог толькі пацікавіцца ў Лукашэнкі, ці гатовы ён падпісаць 31-ю інтэграцыйную карту. Мяркуючы з кароткатэрміновасці сустрэчы, адказ мог быць «не», мяркуюць мясцовыя назіральнікі і канстатуюць: на гэтых выбарах Лукашэнка рызыкуе застацца сам-насам з раз’юшаным народам. Ва ўмовах беспрэцэдэнтных фальсіфікацый разлічваць на падтрымку Захаду таксама не выпадае.

Патэнцыйныя кандыдаты ў прэзідэнты, а таксама іх прыхільнікі працягваюць супраціўляцца ўладзе. Былы кіраўнік Парку высокіх тэхналогій (ПВТ) Валерый Цапкала заявіў на прэс-канферэнцыі 1 ліпеня, што мае намер абскардзіць пастановы тэрытарыяльных выбарчых камісій, якія забракавалі здадзеныя ягонай ініцыятыўнай групай подпісы. «Паводле заканадаўства яны павінны нам падаць дакументы, якія адбракоўваюць гэтыя подпісы, каб мы маглі правесці апытанне тых людзей, чые подпісы адбракаваныя», - сказаў экс-кіраўнік ПВТ. Паводле ягоных слоў, усе здадзеныя подпісы праходзілі тры ўзроўні праверкі. «З пункту гледжання самой працэдуры верыфікацыі подпісаў мне здаецца, што ў нас яна была самая сур'ёзная і самая строгая», - сказаў ён.

Як паведамлялася, 30 чэрвеня ЦВК Беларусі абвясціў «вынікі праверкі» сапраўднасці подпісаў у падтрымку патэнцыйных кандыдатаў у прэзідэнты. Паводле звестак, Валерый Цапкала адзіны з сямі кандыдатаў сабраў менш за патрэбную колькасць - 75 249 пры парозе 100 тысяч. Ініцыятыўная група сцвярджае, што сабрала больш за 212 тысяч подпісаў, а здала ў выбарчыя камісіі 160 тысяч.

Аднак гэта не адзінае, што выклікае здзіўленне ў штабах кандыдатаў і ў экспэртным асяроддзі. У камісіях «забракавалі» 200 тысяч подпісаў галоўнага апанента Лукашэнкі экс-кіраўніка Белгазпрамбанка Віктара Бабарыкі. ЦВК прызнаў сапраўднымі толькі палову са здадзеных 365 тысяч. Затое ў некаторых іншых патэнцыйных кандыдатаў у прэзідэнты ЦВК налічыў больш, чым яны самі. Так, экс-дэпутатка Ганна Канапацкая паведаміла, што здала 110 тысяч, старшыня Беларускай сацыял-дэмакратычнай партыі (Грамада) Сяргей Чэрачэнь - 106 тысяч, а атрымалася амаль на 37 тысяч подпісаў больш у кожнага.

У штабе Чэрачня пацвердзілі факт фальсіфікацый пры праверцы подпісаў. Там запэўнілі, што здалі менавіта 106 тысяч подпісаў, а не 143 тысяч. «Гэта не да нас пытанне», - адказаў журналістам прэс-сакратар партыі Алег Чумакоў з нагоды нечаканага павелічэння колькасці подпісаў. Зараз палітычна актыўная грамадскасць заклікае Сяргея Чэрачня звярнуцца ў кампетэнтныя органы з патрабаваннем прызнаць факт махлярства.

Штаб Віктара Бабарыкі, нягледзячы на дастатковасць подпісаў для рэгістрацыі кандыдатам у прэзідэнты, мае намер дамагацца справядлівасці. Ягоная прадстаўніца Марына Калеснікава выступіла з афіцыйным зваротам, у якім заклікала грамадзян, якія аддалі подпісы за Віктара Бабарыку, пацікавіцца іх лёсам у адпаведных тэрытарыяльных камісіях. Актывісты тут жа адгукнуліся.

Паводле ўзроўню напалу барацьбы гэта будзе самая незвычайная прэзідэнцкая кампанія ў Беларусі, канстатуюць экспэрты.

Напісаць каментар 29

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках