12 жнiўня 2020, Серада, 6:22
Сім сім, Хартыя 97!
Рубрыкі

Андрус Кубілюс: Большасць беларусаў патрабуюць пераменаў, і гэта азначае канец рэжыму Лукашэнкі

2
Андрус Кубілюс: Большасць беларусаў патрабуюць пераменаў, і гэта азначае канец рэжыму Лукашэнкі
АНДРУС КУБІЛЮС

Беларусь заслугоўвае новай будучыні.

Кіраўнік дэлегацыі «Еўранэст», былы прэм'ер-міністр Літвы Андрус Кубілюс зрабіў заяву пасля адмовы ў рэгістрацыі Віктару Бабарыку, а таксама Валерыю Цапкалу.

Charter97.org прыводзіць пераклад тэксту заявы Андруса Кубілюса:

- Дазвольце мне яшчэ раз выказаць сваю салідарнасць з народам Беларусі. Беларусь жыве ў момант пераменаў і мае патрэбу ў нашай салідарнасці.

Сённяшняя пастанова Цэнтральнай выбарчай камісіі не рэгістраваць вядучых кандыдатаў ад апазіцыі Бабарыку і Цапкалу скрала прэзідэнцкія выбары ў народа Беларусі.

Можна скрасці кандыдатаў у прэзідэнты і выбары, але нельга пазбавіць людзей патрабаванняў пераменаў. Большасць беларусаў патрабуюць пераменаў, і гэта азначае канец рэжыму Лукашэнкі, які не разумее волі абсалютнай большасці беларускага народа.

9 жніўня для народа Беларусі будзе магчымасць прыйсці і прагаласаваць супраць рэжыму Лукашэнкі. Новае кіраўніцтва краіны атрымае магчымасць арганізаваць неадкладныя дэмакратычныя і свабодныя прэзідэнцкія і парламенцкія выбары, а таксама рэферэндум аб вяртанні Канстытуцыі 1994 года народу Беларусі.

Дзеянні Лукашэнкі і ягонага рэжыму будуць мець наступствы. Еўрапейскі Звяз не пацерпіць палітычных зняволеных у Беларусі; ЕЗ не пацерпіць катаванняў нявінных людзей у турме, якія хочуць лепшай будучыні для еўрапейскай Беларусі.

Еўрапейскі Звяз не пацерпіць сталага пераследу і рэпрэсій незалежных СМІ, блогераў, арганізацый грамадзянскай супольнасці, прадпрымальнікаў, актывістаў і людзей культуры, мастацтва ці палітыкі.

Беларусь без Лукашэнкі, свабодная ад дыктатуры, заслугоўвае лепшай будучыні ў еўрапейскай сям'і. Яна заслугоўвае еўрапейскага шляху пераменаў. Беларусь заслугоўвае новай будучыні, без рэпрэсій і палітычных зняволеных.

Давайце гучна скажам разам: Жыве Беларусь!