23 красавiка 2024, aўторак, 16:49
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

ЕЗ: Адмова ў рэгістрацыі кандыдатаў абмяжоўвае магчымасць беларускага народа выказваць сваю волю

14
ЕЗ: Адмова ў рэгістрацыі кандыдатаў абмяжоўвае магчымасць беларускага народа выказваць сваю волю
ЖАЗЭП БАРЭЛЬ
ФОТА: DPA

Вярхоўны прадстаўнік Еўразвязу выступіў з заявай.

ЕЗ чакае ад Беларусі неадкладнага афіцыйнага запрашэння БДІПЧ/АБСЕ назіраць за прэзідэнцкімі выбарамі. Пра гэта гаворыцца ў заяве Вярхоўнага прадстаўніка Еўразвязу ў замежных справах і палітыцы бяспекі Жазэпа Барэля, піша tut.by.

У лісце гаворыцца, што абодва кандыдаты - і Валерый Цапкала і Віктар Бабарыка - набралі больш за 100 тысяч, неабходных подпісаў. Аднак Віктару Бабарыку было адмоўлена на той падставе, што былі выяўленыя нібыта неадпаведнасці ў ягонай дэкларацыі аб даходах і маёмасці, а Валерыю Цапкалу адмовілі нібыта праз недастатковую колькасць сапраўдных подпісаў і адсутнасць інфармацыі пра тое, што ва ўласнасці ягонай жонкі ёсць акцыі «Прыёрбанка».

- Адсутнасць празрыстасці ў працэсе праверкі подпісаў у падтрымку кандыдатаў у прэзідэнты, як ужо адзначалася ў Бюро дэмакратычных інстытутаў і правоў чалавека (АБСЕ/БДІПЧ) Арганізацыі бяспекі і супрацоўніцтва ў Еўропе ў 2010 і 2015 гадах, падрывае давер да працэсу рэгістрацыі. Больш за тое, прававыя палажэнні аб рэгістрацыі кандыдатаў ствараюць непрапарцыйныя і неабгрунтаваныя бар'еры для кандыдатаў, што супярэчыць абавязацельствам АБСЕ і іншым міжнародным стандартам, - адзначаецца ў заяве.

Еўрапейскі Звяз шкадуе аб тым, што рэкамендацыі БДІПЧ АБСЕ, напрыклад, аб увядзенні дакладных і разумных крытэрыяў і механізмаў для рэгістрацыі кандыдатаў і праверкі подпісаў, не былі рэалізаваныя. ЕЗ чакае ад Беларусі неадкладнага афіцыйнага запрашэння БДІПЧ/АБСЕ назіраць за прэзідэнцкімі выбарамі.

У ЕЗ перакананыя, што выключэнне кандыдатаў абмяжоўвае магчымасць беларускага народа выказваць сваю волю, а таксама падрывае сумленнасць і дэмакратычнасць выбараў. А адмовіўшы ў рэгістрацыі кандыдатамі ў прэзідэнты Віктару Бабарыку і Валерыю Цапкалу, беларускія ўлады не забяспечылі змястоўнага і канкурэнтнага палітычнага спаборніцтва.

Еўразвяз таксама чакае ад Менску павагі правоў беларусаў на свабоду выказвання меркаванняў і мірных сходаў да будучых выбараў.

- Мы падтрымліваем незалежнасць і суверэнітэт Беларусі, але правы чалавека і дэмакратыя застануцца вызначальнымі для ЕЗ пры фармаванні ягонай палітыкі ў дачыненні да краіны, - гаворыцца ў заяве.

Напісаць каментар 14

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках